Эндру Флэтчар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Rescuing 2 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 35:
 
=== Папулярнасьць ===
Флэтчара часта папракаюць за тое, што ён робіць замалы ўнёсак у музыку Depeche Mode. Гэта выклікана, галоўным чынам, тым, што ад яго мала патрабавалася, калі ў гурце быў [[Алан Ўайлдэр]]. Зараз Эндру значна больш заняты інструмэнтальнымі партыямі. Так, ён грае на бас-гітары ў песьні «A Pain That I’m Used To» з альбому Playing the Angel, як сьцьвярджае прад’юсар альбому Бэн Хілье, да таго ж можна пабачыць, як Эндру грае на бас-гітары ў песьні «The Sinner in Me» (відэа праз старонку Fletchcam<ref>http://archives.depechemode.com/video/exclusives/fletchcam.html</ref> і на дадатковым дыску да гэтага альбому) і ў песьні «Clean and Surrender» пэрыяду запісу альбому Playing the Angel<ref>[https://web.archive.org/web/20070807165001/http://www.dmreciever.com/ the Depeche Mode Receiver]</ref>.
 
Нягледзячы на нападкі з боку прэсы, кажуць, што Флэтчар выдатны інструмэнталіст. Ён грае большасьць партыяў на сынтэзатарах падчас выступаў на сцэне, хаця больш складаныя аранжыроўкі зробленыя прафэсійнымі студыйнымі музыкамі (а таксама Аланам Ўайлдэрам у пэрыяд з 1982 да 1995 году). Калі Алан Ўайлдэр далучыўся да гурту ў пачатку 1982 году, Флэтчар узяў на сябе абавязкі мэнэджара, і ў музычным пляне ягоная роля зводзілася да агульных прапаноў, якія ператвараліся ў песьні Гора ды Гаана.
Радок 43:
 
=== Праект Toast Hawaii і кар’ера DJ ===
Некалькі год таму Эндзі Флэтчар заснаваў кампанію ''Toast Hawaii'', якая, верагодна, атрымала назву паводле нявыпушчанага альбому і стваралася для раскруткі гурту Client. У кастрычніку 2006 году на сайце [https://web.archive.org/web/20090216094328/http://www.side-line.com/news_comments.php?id=P17566_0_2_0 Часопісу Side-Line Magazine] было абвешчана, што Client разарвалі дамову з кампаніяй Toast Hawaii, што паставіла пад сумнеў яе далейшае існаваньне.
 
Акрамя ўсяго сказанага, Флэтчар таксама час ад часу займаецца дыск-жакействам. Большасьць ягоных канцэртаў, у якіх ён выступаў у якасьці дыск-жакея, адбыліся ў сумесным турнэ з гуртом Client. Ён выступаў у стандартным стылі «дыск-жакейства ў ванне» — рабіў кампіляцыю з урыўкаў песень. Людзі, якія прыйходзілі на канцэрты, атрымліваць асалоду ад урыўкаў песень Depeche Mode. Адзін такі канцэрт быў запісаны на відэа, а запіс выпушчаны пад назваю «Andy Fletcher: One Night in Warsaw.» Улетку 2007 году Флэтчар зрабіў невялікае турнэ, галоўным чынам па Італіі.