Розьніца паміж вэрсіямі «Чарнагорская мова»

166 байтаў дададзена ,  6 месяцаў таму
Rescuing 7 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
д (Абараніў «Чарнагорская мова»: Часты вандалізм ([Рэдагаваньне=Дазволіць толькі аўтаматычна пацьверджаным] (сканчаецца 19:28, 2 чэрвеня 2019 (UTC)) [Перанос=Дазволіць толькі аўтаматычна пацьверджаным] (сканчаецца 19:28, 2 чэрвеня 2019 (UTC))))
(Rescuing 7 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8)
 
У студзені 2008 году Ўрадам Чарнагорыі была сфармаваная рада па кадыфікацыі мовы, дзейнасьць якой мусіла накіроўвацца на стандартызацыю мовы ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі. Дакумэнты, што паўсталі ў выніку працы рады, сталі ў наступным часткай мясцовых адукацыйных праграмаў.
 
Першая артаграфія чарнагорскае мовы была афіцыйна прадстаўленая ў ліпені 2009 году. У гэтай сыстэме была выказаная прапанова аб замене сэрбскахарвацкіх дыграфаў ''sj'', ''zj'' на асобныя літары, ''ś'' і ''ź''<ref name="cafemontenegro.com"/>. Міністэрства адукацыі, аднак, не аддало перавагі ніводнаму з праектаў і прыняло рашэньне аб прыняцьці ўласнага варыянту артаграфіі. Рада раскрытыкавала гэты новы варыянт, адзначыўшы, на думку сяброў рады, вялікую колькасьць «мэтадалягічных, канцэптуальных і лінгвістычных хібаў»<ref>https://archive.is/20120804174002/http://www.mondo.rs/v2/tekst.php?vest=142385</ref>.
 
21 чэрвеня 2010 году рада па пытаньнях агульнай адукацыі Чарнагорыі прыняла першую чарнагорскую граматыку.
Згодна з вынікамі перапісу насельніцтва ў 1991 годзе, большасьць жыхароў Чарнагорыі — 510 320 чал ці 82,97% насельніцтва, пазначыла сябе як носьбітаў тагачаснай афіцыйнай мовы — [[сэрбскахарвацкая мова|сэрбскахарвацкай]]; падобныя зьвесткі былі атрыманыя таксама і па перапісе 1981 году. Між тым, паводле вынікаў перапісу 1909 большасьць насельніцтва (95%) тагачаснага [[Княства Чарнагорыя]] ўказала ў якасьці сваёй роднай мовы [[сэрбская мова|сэрбскую]]. Паводле Канстытуцыі Чарнагорыі 1992 году, афіцыйнай мовай рэспублікі, якая на той момант уваходзіла ў склад Дзяржаўнага зьвязу [[Сэрбія і Чарнагорыя|Сэрбіі і Чарнагорыі]], абвяшчалася сэрбская мова іекаўскай формы.
 
Апошні перапіс насельніцтва ў Чарнагорыі, праведзены ў 2011 годзе, паказаў, што 36,97% насельніцтва краіны лічаць сваёй роднай мовай чарнагорскую, тады як 42,88% у якасьці роднай мовы ўказала сэрсбкую<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.monstat.org/userfiles/file/popis2011/saopstenje/saopstenje(1).pdf| копія = | дата копіі = | загаловак = Census of Population, Households and Dwellings in Montenegro 2011| фармат = | назва праекту = Monstat| выдавец = | дата = 28 кастрычніка 2013 | мова = | камэнтар = }}</ref>. Яшчэ да абвяшчэньня вынікаў некаторыя палітыкі, напрыклад, лідэр апазыцыйнай партыі SNP Срджан Міліч, выказалі меркаваньне, што вельмі невялікая частка жыхароў Чарнагорыі назвала сваёй роднай мовай чарнагорскую, а сам праект патрывае фіяска<ref>[https://web.archive.org/web/20140310105757/http://www.kurir-info.rs/kako-je-propao-crnogorski-jezik-clanak-85352 Kako je propao crnogorski jezik]</ref>. Між тым, гэты перапіс засьведчыў падвышэньне адсоткавай дзелі асобаў, якія лічаць роднай мовай чарнагорскую, на 5%.
 
Асобы, якія ўказваюць у якасьці сваёй роднай мовы чарнагорскую, пражываюць у асноўным у старой гістарычнай вобласьці з цэнтрам у [[Падгорыца|Падгорыцы]]. На поўначы краіны, які быў далучаны ў 1912 годзе, большая частка насельніцтва ў якасьці сваёй роднай мовы ўказвае сэрбскую.
 
=== Альфабэт ===
У цяперашні момант выкарыстоўваецца чарнагорскі альфабэт, які мае [[Кірылічны альфабэт|кірылічную]] вэрсію (''црногорска ћирилица / crnogorska ćirilica'' або ''азбука'') і [[Лацінскі альфабэт|лацінскую]] абэцэду (''црногорска латиница / crnogorska latinica'' або ''abeceda''), абедзьве графічныя сыстэмы афіцыйна маюць роўныя правы ў сваім выкарыстаньні<ref>[https://web.archive.org/web/20180120000807/http://www.snp.co.me/strana.asp?kat=1&id=1278 Ustav Crne Gore.]{{ref-sr}}</ref>. Новая графіка была зацьверджана Міністэрствам адукацыі Чарнагорыі 9 чэрвеня 2009 году<ref name="cafemontenegro.com"/>, раней выкарыстоўваліся [[Сэрбскахарвацкая мова|сэрбскахарвацкая]] кірыліца і лацінка<ref>[httphttps://web.archive.org/web/20100110201927/http://rtcg.me/index.php/vijesti/politika/aktuelno/6369-pravopis-crnogorskog-jezika Donijet Pravopis crnogorskog jezika] {{ref-sr}}</ref>. У адрозьненьне ад сэрбскахарвацкага альфабэту, замест [[дыграф]]аў ''sj'', ''zj'' (у кірыліцы ''зj'' і ''сj'') ужываюцца асобныя літары ''ś'' і ''ź'' (адпаведна ''з́'' і ''с́'')<ref>[httphttps://web.archive.org/web/20110722173836/http://rtcg.me/index.php/vijesti/politika/aktuelno/6408-dva-slova-pravopis Dva nova slova u pravopisu]{{ref-sr}}</ref>, але ў лацініцы захаваліся спалучэньні ''dž'', ''nj'', і ''lj'' для пазначэньня асобных гукаў.
<center>
{| class="wikitable" style="text-align: center;"
Вук Караджыч у сваёй кнізе на нямецкай мове «''Чарнагорыя і чарнагорцы''» (''Montenegro und die Montenegriner'') 1837 году абвяргае Сам’е, які сьцьвярджаў, што чарнагорская мова зьўляецца дыялектам [[грэцкая мова|грэцкай]]<ref>[http://img265.imageshack.us/img265/6460/vukzanjemcezitelji4lm.jpg Vuk Karadžić o crnogorskom jeziku u djelu Montenegro und die Montenegriner (1837)]{{ref-sr}}</ref>.
 
Сэрбскі пісьменьнік Любамір Нянадавіч у сваёй працы «''Пра чарнагорцаў''» (''O Crnogorcima'') 1856 году рабіў высновы, што чарнагорцы «размаўляюць на чарнагорскай мове»<ref>[httphttps://web.archive.org/web/20080317005827/http://www.montenegrina.net/pages/pages1/istorija/dokumenti/drugi_o_cg_i_crnogorcima.htm Ljubomir Nenadović o crnogorskom jeziku] {{ref-hr}}</ref>.
 
{{цытата|Мова — ва ўсіх школах чарнагорская, шмат у чым адрозная ад той прыгожай мовы, на якую Біблія перакладзена. Я казаў аднойчы ў [[Цэціне]], што для пісьмовага адзінства неабходна ўводзіць адну мову, на якой сёньня пішуць у [[Бялград]]зе і [[Нові Сад|Новым Садзе]]. Тую мову, на якой дагэтуль найболей напісана і сказана, якая застанецца вядомай як сэрбская літаратурная мова. Калі чарнагорцы працягнуць шырыць свае школы так як цяпер, то праз сто год між дзьвюма мовамі адрозьненьняў будзе больш, чым між партугальскай і гішпанскай.{{Арыгінал|sr|U svim školama, jezik je – crnogorski, u mnogome različan je od onoga priznatog, lijepog jezika na kome je Biblija prevedena. Govorio sam jednom prilikom na Cetinju da bi trebalo, radi književnog jedinstva, da uvedu onaj jezik kojim se danas piše u Beogradu i Novom Sadu. Taj je jezik, na kojem se dosada najviše pisalo i radilo, ostati će zauvijek kao srpski književni jezik. Ako Crnogorci produze svoje škole kao dosada, onda, poslije sto godina, između ta dva jezika biti će veća razlika nego što je između portugalskog i španjolskog.}}}}
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
* [https://web.archive.org/web/20121016071444/http://www.pcgn.org.uk/Montenegro2.pdf A Brief Note on the Effect of Montenegrin Independence on Language], Permanent Committee on Geographical Names
* [http://montenegrina.net/pages/pages1/jezik/jezik_main.htm Language on Montenegrina]
 
14 787

зьменаў