Ціхан Кісялёў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 0 sources and tagging 2 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 38:
 
== Біяграфія ==
З 1936 году працаваў выкладчыкам беларускай мовы, а ў 1941 годзе скончыў [[Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Гомельскі пэдагагічны інстытут]]. Пасьля нямецкага ўварваньня Ціхан Кісялёў разам зь сям’ёй быў эвакуяваны ў [[Сталінградзкая вобласьць|Сталінградзкую вобласьць]]<ref>http://www.newsvm.com/news/15/46110/{{Недаступная спасылка|date=January 2021 |bot=InternetArchiveBot |fix-attempted=yes }}</ref>, а потым стаў дырэктарам Красьнянскай школы [[Урупінская вобласьць|Ўрупінскай вобласьці]]. У 1944 годзе ён стаў інструктарам Гомельскага абкаму, а потым з 1952 году быў прызначаны сакратаром Берасьцейскага абкаму. У 1955 годзе Кісялёў быў выбраны сакратаром Цэнтральнага камітэта камуністычнай партыі [[БССР]]. З 1959 да 1978 году працаваў Старшынём [[Савет Міністраў Беларускай ССР|Савета Міністраў Беларускай ССР]]. Два гады (з 1978 да 1980) працаваў у [[Масква|Маскве]] намесьнікам старшыні [[Савет Міністраў СССР|Савета Міністраў СССР]], а пасьля гэтага быў адкліканы ў Менск. З 1980 да 1983 году быў сакратаром ЦК КПБ<ref>Известия ЦК КПСС, 7, июль, 1990 г.</ref>. Быў дэпутатам [[Вярхоўны Савет СССР|Вярхоўнага Савета СССР]] 4—10 скліканьняў. Стаў [[Герой Сацыялістычнай Працы|Героем Сацыялістычнай Працы]] ў 1977 годзе.
 
Памёр 11 студзеня 1983 году ў Менску.
Радок 44:
Пераемнік Кісялёва на пасадзе першага сакратара ЦК КПБ Мікалай Сьлюнкоў сьцьвярджаў, што "Ціхан Кісялёў "выбіў для Менску" будаўніцтва [[Менскі мэтрапалітэн|Менскага мэтрапалітэну]], нягледзячы на тое, што ў той час мэтро будавалася ў гарадах, насельніцтва якіх перавышала адзін мільён чалавек, а насельніцтва Менску складала 850 тыс. чалавек". Аднак гэта няпраўда, мэтро ў Менску будавалі пазьней, чым у аналягічных па памерах гарадах СССР. Мэтрапалітэн у Тбілісі быў адкрыты ў 1966 пры насельніцтве каля 800 тысячаў, у Баку ў 1967 таксама пры 800 тысячах. У Менску ў той момант таксама жыло каля 800 тысячаў чалавек, аднак мэтро не пачыналі будаваць яшчэ 10 гадоў. На момант, калі Кісялёў закладваў першы камень пры пачатку будаўніцтва мэтро ў 1977, насельніцтва Менску ўжо складала больш за 1,2 млн. А на момант адкрыцьця першай лініі ў 1984 перавышала 1,4 млн. Адкрыцьцё мэтро ў Менску спазьнілася на 12 гадоў пасьля нараджэньня мільённага жыхара гораду.
 
Акрамя гэтага, ён дабіўся будаўніцтва мэталюргічнага заводу ў [[Жлобін]]е, з самым сучасным на той час аўстрыйскім абсталяваньнем. Пасьля таго, як Кісялёў даведаўся пра трагедыю, якая здарылася ў [[Хатынь|Хатыні]] пад час [[Другая Сусьветная вайна|Другой Сусьветнай вайны]], ён загадаў пабудаваць мэмарыяльны комплекс на месцы вёскі, прысьвечаны ня толькі Хатыні, але і ўсім іншым спаленым беларускім вёскам. Мэмарыяльны комплекс адкрыўся ў 1969 годзе<ref>http://21.by/papers_print?id=47287{{Недаступная спасылка|date=January 2021 |bot=InternetArchiveBot |fix-attempted=yes }}</ref>.
 
{{Пачатак блёку}}