Хаўмэя (карлікавая плянэта): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Einimi (гутаркі | унёсак)
Rescuing 2 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 12:
Агульная маса сыстэмы Хаўмэя вызначаная па арбітах спадарожнікаў і складае 28% масы сыстэмы [[Плютон (карлікавая плянэта)|Плютону]].
 
Вельмі хуткае кручэньне Хаўмэі павінна скажаць яе форму. Сапраўды, у Хаўмэі назіраюцца ваганьні яркасьці. Хоць прычынай гэтых ваганьняў можа быць неаднароднасьць паверхні (як у Плютону, у якога адхіленьні ў яркасьці дасягаюць 35%), для Хаўмэі прычынай зьмены яркасьці зьяўляецца, хутчэй за ўсё, яе выцягнутая форма<ref name="kompjulenta">[https://web.archive.org/web/20120228053122/http://science.compulenta.ru/458914/ Представлено описание карликовой планеты Хаумеа]{{ref-ru}} // Компьюлента</ref>. Можна выказаць здагадку, што сярэдняя шчыльнасьць Хаўмэі вышэйшая, чым у яе суседзяў па поясе Койпэра — да 3 г/см³.
 
У гэтым выпадку памеры Хаўмэі — каля дыямэтра Плютону «ўздоўж» і ў два разы менш — «упоперак», і Хаўмэя займае трэцяе або чацьвертае месца сярод транснэптунавых аб’ектаў пасьля [[Эрыс (карлікавая плянэта)|Эрыса]], [[Плютон (карлікавая плянэта)|Плютону]] і, магчыма, [[Макемаке (карлікавая плянэта)|Макемаке]].
Радок 20:
Магчыма, гэты «ваўчок» поясу Койпэра нарадзіўся ў выніку сутыкненьня двух нябесных целаў. Большая частка лёгкіх кампанэнтаў (мэтан і вадзяны лёд) пасьля ўдару часткова зьнікла, часткова была выкінутая ў навакольную прастору й пасьля ўтварыла два спадарожнікі (магчыма, будуць адкрытыя яшчэ спадарожнікі). Гіпотэза сутыкненьня ўскосна пацьвярджаецца тым, што на падобных арбітах абарочваюцца яшчэ прынамсі тры [[Транснэптунавы аб'ект|ТНА]] меншага памеру з аналягічнымі Хаўмэі спэктрамі — магчыма, «аскепкі» Хаўмеі, зруйнаваныя пасьля ўдару аб’екта дыямэтрам каля 1600 км. Два іншыя ТНА-спадарожнікі, якія раней лічыліся «аскепкамі», маюць чырвоны колер і таму не адносяцца да ўдзельнікаў гэтага катаклізму. Пошук «аскепкаў» працягваецца.
 
У [[2009]] року доктар Пэдра Ласэрда (''Pedro Lacerda'') з Каралеўскага ўнівэрсытэту ў Бэлфасьце паведаміў пра тое, што на паверхні Хаўмэі каляровыя анамаліі — буйныя плямы, якія маюць чырвонае адценьне ў бачным дыяпазоне. Прырода й паходжаньне дадзенага аб’екту дакладна не ўстаноўленая. Меркавана гэта можа быць вобласьць навалы нейкіх мінэралаў ці арганічных злучэньняў<ref name="kompjulenta"/>. Паводле іншай гіпотэзы «чырвоная пляма» ўяўляе сабой сьлед ад сутыкненьня Хаўмэі зь іншым нябесным целам<ref>[https://web.archive.org/web/20100816032257/http://www.membrana.ru/lenta/?9643 На планете Хаумеа открыто большое красное пятно]{{ref-ru}} // Мембрана</ref>.
 
== Спадарожнікі ==