Уладзімер Русакевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Rescuing 1 sources and tagging 2 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 26:
У 1972 годзе абраны другім сакратаром, а ў 1973 годзе першым сакратаром Івацэвіцкага райкаму камсамолу. Дэпутат раённага, абласнога Савету дэпутатаў (1973—1994). У 1975 годзе зацьверджаны загадчыкам аддзелам камсамольскіх арганізацый Берасьцейскага абкаму ЛКСМ Беларусі. З 1977 году працаваў загадчыкам арганізацыйным аддзелам Берасьцейскага райкаму [[Камуністычная партыя БССР|КПБ]]. У 1981 годзе залічаны слухачом [[Менская вышэйшая партыйная школа|Менскай вышэйшай партыйнай школы]], пасьля сканчэньня якой (1983) працаваў інструктарам аддзела арганізацыйна-партыйнай працы Берасьцейскага абкаму КПБ. У 1983 годзе скончыў [[Гарадзенскі сельскагаспадарчы інстытут]], абраны другім сакратаром Ганцавіцкага райкаму КПБ. У 1986 годзе абраны старшынём Ганцавіцкага райвыканкаму Савету народных дэпутатаў Берасьцейскай вобласьці. У 1990 годзе быў прызначаны намесьнікам старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму, дэпутат [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь|Вярхоўнага савету Беларусі]] (1990—1995), чалец Камісіі па пытаньнях працы Савету народных дэпутатаў і разьвіцьці самакіраваньня. У сакавіку 1994 году быў абраны намесьнікам старшыні [[Сьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьня|Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь XII скліканьня]].
 
Зь сьнежня 1994 году зьяўляўся выканаўцам абавязкаў віцэ-прэм’ера, а затым — і віцэ-прэм’ерам<ref>[https://web.archive.org/web/20120607144604/http://old.bankzakonov.com/d2008/time80/lav80316.htm Указ Президента Республики Беларусь от 19 декабря 1994 г. №262 «О назначении В. В. Русакевича Заместителем Премьер-министра Республики Беларусь»]{{ref-ru}}</ref>. Курыраваў пытаньні культуры, адукацыі, навукі, спорту, аховы здароўя, сацыяльнай абароны, рэлігіі, нацыянальных меншасьцяў. 15 ліпеня 1997 году ўказам прэзыдэнта №386 вызвалены ад пасады намесьніка старшыні Савету міністраў (яго месца заняў [[Уладзімер Замяталін]]) і прызначаны першым намесьнікам кіраўніка [[Адміністрацыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь|Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь]] (заняў месца [[Міхаіл Сазаноў|Міхаіла Сазанова]]). На гэтым пасту курыруе пытаньні, зьвязаныя з плянаваньнем і арганізацыяй мерапрыемстваў з удзелам прэзыдэнта. Ажыцьцяўляў агульнае кіраўніцтва дзейнасьцю галоўнага кіраваньня кадравай палітыкі, галоўнага кіраваньня арганізацыйнага забесьпячэньня, канцылярыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, кіраваньні па працы са зваротамі грамадзян. 16 чэрвеня 2000 году вызвалены ад пасады першага намесьніка главы Адміністрацыі прэзыдэнта «ў сувязі з пераходам на іншую працу». Замест яго пасаду заняў Уладзімер Замяталін.
 
21 ліпеня 2000 году ўказам прэзыдэнта прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у [[КНР|Кітайскай Народнай Рэспубліцы]]<ref>[http://old.bankzakonov.com/obsch/razdel192/time5/lavz4043.htm Указ Президента Республики Беларусь от 21 июля 2000 г. №405 «О назначении В. В. Русакевича Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Китайской Народной Республике и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла»]{{Недаступная спасылка|date=January 2021 |bot=InternetArchiveBot |fix-attempted=yes }}{{ref-ru}}</ref>. 31 жніўня 2000 году акрэдытаваны ў якасьці Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара Рэспублікі Беларусь у КНР.
 
6 жніўня 2003 году ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь №351 прызначаны міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь, адстаўлены 4 сьнежня 2009 году<ref>[http://www.pravo.by/showtext.asp?1259940738612 Президент Республики Беларусь рассмотрел ряд кадровых вопросов, 4.12.2009, pravo.by]{{Недаступная спасылка|date=January 2021 |bot=InternetArchiveBot |fix-attempted=yes }}{{ref-ru}}</ref>. Неаднаразова карыстаўся мэханізмам [[Свабода слова ў Беларусі|цэнзуры]] і ціску на незалежныя СМІ<ref name="Ост">[http://spring96.org/be/news/1692/ Прыпынена недзяржаўная «Рэгіянальная газета»]</ref>.
 
== Навуковая дзейнасьць ==