Розьніца паміж вэрсіямі «Тайлянд»

129 байтаў дададзена ,  5 месяцаў таму
Rescuing 3 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
(Rescuing 3 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8)
 
'''Карале́ўства Тайля́нд''' ({{мова-th|ประเทศไทย}}) — краіна ў [[Паўднёва-Ўсходняя Азія|Паўднёва-Ўсходняй Азіі]], мяжуе з [[Лаос]]ам і [[Камбоджа]]й на ўсходзе, з [[Малайзія]]й на поўдні і [[М’янма]]й і [[Андаманскае мора|Андаманскім морам]] на захадзе. Афіцыйная назва краіны да 11 траўня 1947 году была «''Сіям''». Слова ''тгаі'' (ไทย) [[тайская мова|па-тайску]] азначае «свабода».
 
Краіна зьяўляецца канстытуцыйнай [[манархія]]й, на чале з каралём [[Рама IX|Рамам X]], дзясятым каралём з [[дынастыя Чакры|дынастыі Чакры]], які валадырыць з 2016 году. Былы кароль [[Рама IX]] займаў сталец ад 1946 году па 2016 год, што ёсьць самым працяглы паводле часу валадараньнем манарху ў сьвеце й найдаўжэйшым паводле валадараньня манарха ў гісторыі Тайлянду<ref>[https://web.archive.org/web/20060512194220/http://www.worldhop.com/Journals/J5/ROYAL.HTM «A Royal Occasion speeches»]. Worldhop.com</ref>. Кароль Тайлянду называецца кіраўніком дзяржавы, кіраўніком узброеных сіл, прыхільнікам [[будызм|будыйскай]] рэлігіі й абаронцам усіх рэлігіяў. Не зважаючы на тое, што сыстэма ўлады прадстаўлена канстытуцыйнай манархіяй і дэмакратычным парлямэнтам, Тайлянд па-сутнасьці кіруецца вайсковай хунтай пасьля дзяржаўнга перавароту 2014 году.
 
Плошча Тайлянду складае каля 513 тысячаў км², насельніцтва — каля 64 мільёнаў чалавек. Сталіца й найбуйнейшы горад [[Бангкок]] зьяўляецца палітычным, камэрцыйным, прамысловым і культурным цэнтрам Тайлянду. Каля 75% насельніцтва складаюць этнічныя [[тайцы]], 14% мае [[кітайцы|кітайскае]] паходжаньне, а 3% этнічна зьяўляюцца [[малайцы|малайцамі]]<ref>[https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/geos/th.html Thailand] — CIA World Factbook.</ref>, астатнія належаць да меншасьцяў, як то [[моны]], [[кгмэры]] й розныя горныя плямёны. Афіцыйнай мовай краіны зьяўляецца [[тайская мова|тайская]]. Асноўнай рэлігіяй зьяўляецца [[будызм]], які вызнаюць каля 95% насельніцтва.
=== Турызм ===
[[Файл:Maya Bay, Thailand by Mike Clegg Photography.jpg|міні|Пясковы пляж ў [[Пгукет|Пгукеце]].]]
Турызм складае каля 6% эканомікі краіны. Тайлянд зьяўляецца самай наведвальнай краінай у [[Паўднёва-Ўсходняя Азія|Паўднёва-Ўсходняй Азіі]] паводле зьвестак [[Сусьветная арганізацыя турызму|Сусьветнай арганізацыі турызму]] на 2013 год. Ацэнкі паступленьняў у ад турызму непасрэдна спрыяюць стварэньня ад 9 да 16% тайскага СУП<ref>[http://www.bangkokpost.com/news/politics/666028/government-moves-to-head-off-tourist-fears «Government moves to head off tourist fears»]. Bangkok Post.</ref>. Пры ўліку ўскоснага ўзьдзеяньня турызму агульны СУП ад гэтага сэктару эканомікі скаладае 20,2%<ref>[https://web.archive.org/web/20150319212933/http://www.wttc.org/-/media/files/reports/economic%20impact%20research/country%20reports/thailand2014.pdf «Travel and Tourism, Economic Impact 2014: Thailand (2014 ed.)»]. London: World Travel & Tourism Council.</ref>. Упраўленьне па турызьме Тайлянда выкарыстоўвае лёзунг «Дзіўны Тайлянд», дзеля прасоўваньня краіны на міжнародным узроўні.
 
Азіяцкія турысты ў першую чаргу наведваюць [[Бангкок]] і гістарычных, прыродныя і культурныя славутасьці ў ягоных ваколіцах. Заходнія турысты ня толькі наведваюць Бангкок і ваколіцы, але ў дадатак шмат часу праводзяць пляжах на поўдні краіны і на астравах. Поўнач зьяўляецца галоўным месцам для турыстычных экспэдыцыяў пешшу па лясістым гарам. Рэгіён [[Ісан (рэгіён)|Ісан]], які месьціцца на паўночным усходзе краіны, прымае найменшую колькасьць турыстаў сярод усіх тайскіх рэгіёнаў. Дзеля камфортнага разьмяшчэньня замежных гасьцей, тайскі ўрад стварыў асобную турыстычную службу з офісамі ў асноўных турыстычных раёнах і ўласным аварыйным тэлефонавым нумарам<ref>[https://web.archive.org/web/20080703161503/http://www.amazing-thailand.com/Police.html «Tourist Police in Thailand»]. Amazing-Thailand.</ref>.
 
Сярод асноўных турыстыных забаваў Тайлянду вылучаюць [[дайвінг]], пясковыя пляжы, сотні трапічных астравоў, начное жыцьцё, археалягічныя помнікі, музэі, наведваньне горных плямёнаў, флёры і фаўны краіны, палацы, будыйскія храмы і некалькі аб’ектаў сусьветнай спадчыны. Шматлікія турысты, таксама, спрабуюць на смак [[тайская кухня|тайскую кухню]] і замаўляюць традыцыйны [[тайскі масаж]]. Тайская кухня стала вядомай ва ўсім сьвеце дзякуючы выкарыстаньню сьвежых траваў і спэцыяў.
14 086

зьменаў