Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне спасылак
Rescuing 3 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 18:
Да паўнамоцтваў Савету Рэспублікі адносіцца таксама разгляд указаў Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь аб уводзінах [[Надзвычайнае становішча|надзвычайнага становішча]], [[Ваеннае становішча|ваеннага становішча]], поўнай або частковай [[Мабілізацыя|мабілізацыі]], і не пазьней чым у трохдзённы тэрмін пасьля іх занясеньня прыняцьце адпаведнага рашэньня.
 
Акрамя гэтага Савет Рэспублікі мае права заканадаўчай ініцыятывы <ref>[https://web.archive.org/web/20100903204531/http://www.sovrep.gov.by/index.php/pravovaja_osnowa.html О Совете Республики. Статус и полномочия]</ref>.
 
== Парадак фармаваньня ==
 
У адпаведнасьці з часткай другой артыкулу 91 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ад кожнай вобласьці і гораду Менску таемным галасаваньнем абіраюцца на пасяджэньнях мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага узроўню кожнай вобласьці і гораду Менску па восем сябраў Савету Рэспублікі. Восем сябраў Савету Рэспублікі прызначаюцца Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь<ref>[https://archive.today/20121221143110/http://zakanadaustva.narod.ru/zakony/Kanstytucyja_Bielarusi_2004.htm#%D0%9F%D0%90%D0%A0%D0%9B%D0%90%D0%9C%D0%95%D0%9D%D0%A2%20-%20%D0%9D%D0%90%D0%A6%D0%AB%D0%AF%D0%9D%D0%90%D0%9B%D0%AC%D0%9D%D0%AB%20%D0%A1%D0%A5%D0%9E%D0%94 Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 году (са зьменамі і дапаўненьнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэфэрэндумах 24 лістапада 1996 г. і 17 кастрычніка 2004 г.)]</ref>.
 
У адпаведнасьці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь выбары новага складу Савету Рэспублікі прызначаюцца Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь не пазьней чатырох месяцаў і праводзяцца не пазьней 30 дзён да заканчэньня паўнамоцтваў Рады Рэспублікі дзейснага скліканьня. Пазачарговыя выбары Савету Рэспублікі праводзяцца на працягу трох месяцаў са дня датэрміновага спыненьня яго паўнамоцтваў.
Радок 28:
Сябрам Савету Рэспублікі можа быць грамадзянін [[Рэспубліка Беларусь|Рэспублікі Беларусь]], які мае ўзрост ня меней за 30 год і жыве на тэрыторыі, якая адпавядае вобласьці, гораду Менску, ня меней пяці гадоў. Сябра Савету Рэспублікі ня можа быць адначасова дэпутатам [[Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу|Палаты прадстаўнікоў]], сябрам [[Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь|Ураду]]; не дапушчаецца сумяшчэньне абавязкаў сябра Савету Рэспублікі з адначасовым заняткам пасады Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь або судзьдзі.
 
Першая пасьля выбараў сэсія Савету Рэспублікі склікаецца [[Цэнтральная камісія па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Рэспублікі Беларусь|Цэнтральнай камісіяй па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў]] і пачынае сваю працу не пазьней чым праз 30 дзён пасьля выбараў<ref>[https://web.archive.org/web/20100903204535/http://www.sovrep.gov.by/index.php/porjadok_formirovanija.html О Совете Республики. Порядок формирования]</ref>.
 
== Глядзіце таксама ==