Рэпрадукцыйная сыстэма: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 1:
'''Рэпрадукцы́йная сыстэ́ма''' — сыстэма органаў жывых арганізмаў ([[жывёлы|жывёлаў]], [[расьліны|расьлін]], [[грыбы|грыбоў]] і іншых), якая адказвае за іхнае размнажэньне. У жывёлаў рэпрадукцыйныя сыстэмы прадстаўнікоў розных [[плоць|плоцяў]] аднаго [[від (біялёгія)|віду]] нярэдка вельмі адрозьніваюцца, у адрозьненьне ад іншых сыстэмаў органаў, якія ў прадстаўнікоў розных плоцяў адрозьніваюцца замала. Гэтыя адрозьненьні прыводзяць да стварэньня новага генэтычнага матэрыялу, які дазваляе мець больш прыстасаванае патомства<ref>[https://web.archive.org/web/20061022072436/http://www.besthealth.com/besthealth/bodyguide/reftext/html/repr_sys_fin.html Reproductive System 2001] Body Guide powered by Adam</ref>. Некаторыя рэчывы ([[гармоны]] й [[фэрамоны]]) таксама выконваюць важную ролю ў рэпрадукцыйнай сыстэме жывёлаў<ref>[http://training.seer.cancer.gov/module_anatomy/unit12_1_repdt_intro.html Introduction to the Reproductive System.] SEER’s Training Website. U.S. National Cancer Institute’s Surveillance, Epidemiology and End Results (SEER) Program.</ref>. Функцыянаваньне рэпрадукцыйнай сыстэмы рэгулюецца [[эндакрынная сыстэма|эндакрыннай сыстэмай]] арганізму, што задае біяляагічныя рытмы, якія маюць цыклічны характар з цыклямі рознай пэрыядызацыі ў розных біялягічных відаў. Канчатак пасьпяваньня рэпрадукцыйнай сыстэмы храналягічна прымеркаваны да максымальнага фізычнага разьвіцьця індывіду.
 
У большасьці [[хрыбетныя|хрыбетных]] жывёлаў рэпрадукцыйная сыстэма мае падобны плян будовы: плоцевыя залозы ([[ганады]]) — вывадныя пратокі — вонкавыя плоцевыя органы. Асноўныя органы рэпрадукцыйнай сыстэмы чалавека ўключаюць генэталіі ([[чэлес]] і [[похва]]), а таксама ўнутраныя ворганы, уключаючы выпрацоўваючыя плоцевыя [[вуза|вузы]] ганады ([[семеньнікі]] й [[яічнікі]]). Захворваньні рэпрадукцыйнай сыстэмы чалавека вельмі пашыраныя, асабліва хваробы, якія перадаюцца плоцевым шляхам<ref>[http://www.cdcnpin.org/scripts/std/std.asp#2 STD’s Today] National Prevention Network, Center for Disease Control, United States Government, retrieving 2007</ref>.