Рымская імпэрыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 22:
'''Рымская імпэрыя''' ({{мова-la|Imperium Romanum}}) — апошні пэрыяд у існаваньні [[Старажытны Рым|Старажытнага Рыму]], які пачаўся ў [[27 да н. э.|27 годзе да н. э.]] з часоў панаваньня [[Актавіян Аўгуст|Аўгуста]] і скончыўся пры падзеньні Рыму ў 476 годзе. Таксама да Рымскай імпэрыі часам адносяць [[Бізантыйская імпэрыя|Бізантыйскую імпэрыю]], якая стала адной са спадкаемцай Рымскай імпэрыі. Бізантыя праіснавала да 1453 году. У часы росквіту Рымская імпэрыя аб’ядноўвала ў сваіх межах заходнюю і паўднёва-ўсходнюю часткі [[Эўропа|Эўропы]], [[Малая Азія|Малую Азію]], узьбярэжжа [[Паўночная Афрыка|Паўночнай Афрыкі]], [[Сырыя|Сырыю]], [[Палестына|Палестыну]].
 
Горад Рым быў найбуйнейшым у сьвеце з каля 100 году да н. э. да 400 году н. э. А каля 500 году такой жа веліччы дасягнуў [[Канстантынопаль]], які на той момант стаў сталіцай Усходняй Рымскай імпэрыі<ref> Morris, Ian (October 2010) [https://web.archive.org/web/20110726164950/http://www.ianmorris.org/docs/social-development.pdf ''«Social Development»'']. Stanford University.</ref><ref>Morris, Ian (2010) [https://en.wikipedia.org/wiki/Why_the_West_Rules%E2%80%94For_Now ''«Why the West Rules—For Now»''], New York: Farrar, Straus and Giroux. {{ISBN|978-0-374-29002-3}}.</ref>. Насельніцтва імпэрыі ў гэты час павялічылася да прыкладна 50—90 мільёнаў чалавек, што прыкладна складала 20% насельніцтва сьвету на той час<ref>Kremer, M. (1993). [http://faculty.econ.ucdavis.edu/faculty/gclark/210a/readings/kremer1993.pdf «''Population Growth and Technological Change: One Million B.C. To 1990»'']. The Quarterly Journal of Economics. 108 (3): 681—716.</ref>. 500-гадовы пэрыяд [[Рымская рэспубліка|Рымскай рэспублікі]], якая папярэднічаў імпэрыі, быў моцна дэстабілізаваны ў выніку сэрыі грамадзянскіх войнаў і палітычных канфліктаў, у ходзе якіх [[Гай Юліюс Цэзар|Юліюс Цэзар]] быў прызначаны адвечным дыктатарам, а потым забіты паводле змовы ў 44 годзе. да н. э. Пасьля гэтага грамадзянскія войны працягваліся ажно да поўнай перамогі Актавіяна Аўгуста, прыёмнага сына Цэзара, над [[Марк Антоніюс|Маркам Антоніюсам]] і [[Клеапатра]]й у [[бітва пры Акцыюме|бітве пры Акцыюме]] ў 31 годзе да н. э. і анэксіі [[Старажытны Эгіпет|Эгіпту]]. Актавіян атрымаў неабмежаваную ўладу і ў 27 годзе да нашай эры [[Рымскі сэнат]] афіцыйна дараваў яму тытул Аўгуста, то бок імпэратара, што азначала сканчэньне эпохі Рымскай рэспублікі.
 
Рымская імпэрыя была адной з самых магутных у эканамічным, культурным, палітычным і вайковым пляне дзяржавай свайго часу. Гэта была адна з самых вялікіх імпэрыяў у сусьветнай гісторыі. Падчас найвялікшага росквіту за часам [[Марк Ульпіюс Траян|Траяна]] тэрыторыя імпэрыі ахоплівае 5 млн км²<ref>Turchin, Peter; Adams, Jonathan M.; Hall, Thomas D (2006). [http://peterturchin.com/PDF/Turchin_Adams_Hall_2006.pdf ''«East-West Orientation of Historical Empires»'']. Journal of world-systems research. 12 (2): 222.</ref>. Такі працяглы час існаваньня і магнутнасьць дзяржавы забясьпечылі шырокі ўплыў [[лацінская мова|лацінскай]] і [[грэцкая мова|грэцкай моваў]], культуры, рэлігіі, вынаходзтваў, архітэктуры, філязофіі, права і формаў праўленьня на нашчадкаў імпэрыі. На працягу ўсяго эўрапейскага [[Сярэднявечча]], шматразова былі зробленыя спробы нават усталяваць пераемніцтва Рымскай імпэрыі. З дапамогай эўрапейскага [[каляніялізм]]у пасьля Рэнэсансу дзяржаваў-нашчадкаў імпэрыі, грэка-рымская і юдэйска-хрысьціянская культуры пашырылася ў сусьветным маштабе, што згуляла вырашальную ролю ў разьвіцьці сучаснага сьвету.