Прэзыдэнт Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Скасаваньне праўкі 2151936 удзельніка Віктар Корбут (гутаркі)
Rescuing 4 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 1:
'''Прэзыдэ́нт Рэспу́блікі Белару́сь''' — кіраўнік дзяржавы, гарант [[Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь|Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь]], правоў і свабодаў чалавека і грамадзяніна. Ён прадстаўляе [[Рэспубліка Беларусь|Рэспубліку Беларусь]] у адносінах зь іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.<ref name="kanst_gl3">[httphttps://wwwweb.archive.org/web/20110810115807/http://president.gov.by/by/press19332.html Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь: Раздзел IV. Прэзідэнт, Парламент, Урад, Суд], Глава 3. Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь</ref>
 
Прэзыдэнтам можа быць абраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэньні, не маладзей за 35 гадоў, які валодае выбарчым правам і стала пражывае ў Рэспубліцы Беларусь ня меней за дзесяць гадоў непасрэдна перад выбарамі.<ref name="kanst_gl3" />
 
== Гісторыя ==
[[Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 году|Першыя выбары прэзыдэнта Беларусі]] адбыліся 10 ліпеня 1994 году, у іх удзельнічалі 6 кандыдатаў. У першым туры тройка лідэраў набрала: [[Аляксандар Лукашэнка]] — 44,82%, [[Вячаслаў Кебіч]] — 17,32%, [[Зянон Пазьняк]] — 12,82%. У другім туры з вынікам каля 80 адсоткаў перамог Аляксандар Лукашэнка.<ref name="elect1994">[https://web.archive.org/web/20081022103106/http://by.belaruselections.info/archive/president1994/ Прэзыдэнцкія выбары '94], ''Выбары ў Беларусі''</ref>
 
24 лістапада 1996 году ў Беларусі быў праведзены [[Рэфэрэндум у Беларусі 1996 году|рэфэрэндум]], на які былі вынесеныя папраўкі, якія пашыраюць паўнамоцтвы выканаўчай улады і прэзыдэнта і некаторыя іншыя пытаньні. За прыняцьце паправак выказалася 70,45% выбарнікаў.<ref name="refer1996">[https://web.archive.org/web/20080828192919/http://by.belaruselections.info/archive/referenda1996/totals/ Рэспубліканскі рэфэрэндум '96], ''Выбары ў Беларусі''</ref>
 
9 верасьня 2001 году адбыліся [[Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2001 году|чарговыя выбары]] прэзыдэнта, у якіх на другі тэрмін быў пераабраны Аляксандар Лукашэнка, які набраў 75,65% галасоў.<ref name="elect2001">[https://web.archive.org/web/20080820234104/http://by.belaruselections.info/archive/2001/totals/ Прэзыдэнцкія выбары '01], ''Выбары ў Беларусі''</ref>
 
17 кастрычніка 2004 году быў праведзены [[Рэфэрэндум у Беларусі 2004 году|рэфэрэндум]] аб занясеньні ў Канстытуцыю паправак, якія здымаюць абмежаваньне на колькасьць прэзыдэнцкіх тэрмінаў. 77,3% выбарнікаў падтрымалі гэтыя зьмены. Варта адзначыць, што зьмены ў закон «Аб прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь», якія здымалі абмежаваньні ў два тэрміны, былі ўхваленыя [[Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь|Саветам Рэспублікі]] толькі 5 кастрычніка 2006<ref>[http://news.tut.by/politics/75273.html Совет Республики одобрил поправки в законы по вопросам проведения выборов и референдумов] {{ref-ru}}</ref>. Такім чынам, на момант правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году ў Беларусі дзейнічала Канстытуцыя, якая ня ўтрымоўвала абмежаваньняў на колькасьць прэзыдэнцкіх тэрмінаў, і закон аб прэзыдэнце, артыкул 8 якога абвяшчаў: «''Тэрмін паўнамоцтваў прэзыдэнта — пяць гадоў. Адна і тая ж асоба можа быць прэзыдэнтам ня больш за два тэрміны''». Аднак паводле артыкулу 137 Канстытуцыі, у выпадку супярэчнасьцяў яна мае прыярытэт перад законамі, указамі і г. д.