Нікасія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д дададзеная Катэгорыя:Нікасія з дапамогай HotCat
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 67:
Сьляды першых пасяленцаў прасочваюцца з 3900 гадоў да н. э. Сам горад быў заснаваны каля [[XI стагодзьдзе да н. э.|XI]]—[[VII стагодзьдзе да н. э.|VII стагодзьдзяў да н. э.]] і быў названы Ледра, затым Леўкатэон; сучасная назва замацавалася за горадам прыкладна з [[XIII стагодзьдзя н. э.]] Места ўяўляла зь сябе старажытнагрэцкую горад-дзяржаву. У эліністычны пэрыяд, прыкладна ў [[330 да н. э.|330 годзе да н. э.]], горад страціў сваё значэньне і ператварыўся ў невялікую вёску. У 965 годзе бізантыйцы зрабілі горад цэнтрам тэмы Кіпр. У 1191 годзе ангельскі кароль-крыжак [[Рычард I|Рычард I Ільвінае Сэрца]] заваяваў горад і перадаў яго ў 1192 годзе [[Гі дэ Люзыньян]]у. Горад стаў сталіцай [[Кіпрскае каралеўства|Кіпрскага каралеўства]]. Менавіта ў гэты пэрыяд ён атрымаў назву Нікасія. У 1489—1571 гадох горад знаходзіўся пад уладай [[Вэнэцыянская рэспубліка|вэнэцыянцаў]]. У 1571—1878 гады быў пад уладай туркаў. У 1878—1960 гадах вярнуўся пад уладу ангельцаў. У 1960 годзе горад стаў сталіцай незалежнай Рэспублікі Кіпр, якая была дзяржавай як грэцкай, гэтак і турэцкай абшчынаў краіны.
 
У 1963 годзе грэцкая абшчына прапанавала шэраг паправак да канстытуцыі, якія былі аспрэчаныя турэцкай абшчыны Кіпру<ref>[http://countrystudies.us/cyprus/12.htm The Republic of Cyprus]. US Library of Congress</ref>. У час ліквідацыі наступстваў гэтага крызісу, 21 сьнежня 1963 году, успыхнуў міжабшчынавы гвалт паміж грэкамі-кіпрыётамі і туркамі-кіпрыётамі. У выніку Нікасія была падзеленая на грэцкія і турэцкія кварталы [[Зялёная лінія (Кіпр)|Зялёнай лініяй]], якая была гэтак названая ў гонар колеру пяра, якое выкарыстоўвалася супрацоўнікам Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, каб намаляваць лінію разьмежаваньня на мапе гораду<ref>[https://web.archive.org/web/20130417135112/http://www.nicosia.org.cy/english/lefkosia_istoria_lefkosia1963.shtm Nicosia Municipality]. Nicosia.org.cy</ref>.
 
У выніку ўварваньня турэцкіх войскаў у 1974 годзе і абвяшчэньня [[Турэцкая Рэспубліка Паўночнага Кіпру|Турэцкай Рэспублікі Паўночнага Кіпру]] горад быў падзелены на турэцкую і грэцкую часткі. [[Зялёная лінія (Кіпр)|Мяжа паміж імі]], якая ахоўваецца войскамі [[Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў|ААН]], праходзіць па гістарычным цэнтры гораду і праз галоўную гандлёвую [[Ледра (вуліца)|вуліцу Ледра]]. Паўночная (турэцкая) частка Нікасіі зьяўляецца сталіцай самаабвешчанай турэцкае дзяржавы.