Мэрытакратыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 7:
 
== Этымалёгія ==
Нягледзячы на тое, што [[канцэпцыя]] мэрытакратыі існавала стагодзьдзямі (напрыклад, у рамках [[Канфуцыянства|канфуцыянскай філязофіі]]), само слова «мэрытакратыя» зьявілася ў 1950-х. Яно было ўжыта нямецка-амэрыканскім філёзафам [[Ханна Арэндт|Ханнай Арэндт]] у яе эссэ «Крызіс адукацыі»<ref>https://web.archive.org/web/20131014030134/http://www.instituteofideas.com/documents/PGF_Arendt_Education.pdf</ref>, якое было напісана ў 1954 годзе, а празь некалькі гадоў [[тэрмін]] быў пашыраны брытанскім [[палітык]]ам і [[Сацыялёгія|сацыёлагам]] [[Майкл Янг|Майклам Янгам]] у яго сатырычнай працы «Пад’ём мэрытакратыі»<ref>http://www.shef.ac.uk/polopoly_fs/1.155163!/file/philosophicalcritique.pdf</ref>, у якім апісваецца [[Футурызм|футурыстычнае]] грамадзтва, дзе грамадзкая пазыцыя вызначаецца каэфіцыентам інтэлекту ([[IQ]]). У кнізе такая сыстэма вынікае [[рэвалюцыя]]й, пад час якой людзі зьвяргаюць фанабэрыстую і адарваную ад народа [[эліта|эліту]]. Аналягічныя [[сюжэт]]ы выкарыстоўваліся і ў іншых літаратурных творах. Пазьней у азначэньня «мэрытакратыя» зьявіўся больш пазітыўны сэнс, які ўзялі на ўзбраеньне прыхільнікі ўсеагульнай роўнасьці магчымасьцяў. У сваёй кнізе «Постіндыстрыяльнае грамадзтва будучыні» (1973) [[Дэніял Бэл]] выказаў меркаваньне, што мэрытакратыя дазволіць зьнішчыць [[бюракратыя|бюракратыю]] і агулам зьмяніць сацыяльную пабудову грамадзтва. Падобных поглядаў прытрымліваліся і прадстаўнікі [[нэакансэрватызм]]у ў заходняй сацыялёгіі ([[Зьбігнеў Бжазінскі]]).
 
== Гісторыя ==