Менск-Арэна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне, катэгорыя
Rescuing 1 sources and tagging 1 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 26:
«Менск-Арэна» пачала праектавацца па выдадзеным у канцы [[2005]] году ўказе [[Прэзыдэнт Беларусі|прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь]] аб будаўніцтве шматпрофільнага спартовага комплексу<ref>[http://www.pravo.by/main.aspx?guid=3871&p0=P30500622&p2={NRPA} О строительстве в г. Минске многопрофильного культурно-спортивного комплекса «Минск-Арена»]. Нацыянальны прававы партал</ref>. Будаўніцтва пачалося ўвесну [[2006]] году<ref>[http://news.tut.by/67592.html Президент открыл новую «стройку века»]. TUT.BY </ref>. Генэральным праектоўцам комплексу выступаў «Белпраект», а генэральным падрадчыкам — «Менскпрамбуд». Першым, [[30 сьнежня]] [[2008]] году, быў уведзены ў эксплюатацыю вэлядром. На ім у ліпені [[2009]] году прайшоў чэмпіянат Эўропы па трэкавых вэлягонках. [[2 сьнежня]] [[2009]] году адбылася першая трэніроўка на лёдзе канькабежнага стадыёну. Першы хакейны матч на «Менск-Арэне» адбыўся [[26 сьнежня]] [[2009]] году, калі адбылося пробнае запаўненьне трыбун гледачамі, калі сустракаліся юнацкія каманды СДЮШАР «Менск» і хакейнай школы «Юнацтва». Першую шайбу ў гісторыі «Менск-Арэны» закінуў форвард СДЮШАР «Менск» Павал Пячура. Першы афіцыйны матч адбыўся [[14 студзеня]] [[2010]] году ў рамках рэгулярнага чэмпіянату [[Кантынэнтальная хакейная ліга|КХЛ]] менскае «[[Дынама Менск (хакейны клюб)|Дынама]]» прымала магнітагорскі «[[Мэталюрг Магнітагорск|Мэталюрг]]».
 
Урачыстае адкрыцьцё арэны адбылося [[30 студзеня]] [[2010]] году ў рамках Матчу зорак Кантынэнтальнай хакейнай лігі<ref>[http://blr.belta.by/photostory/s_928.html Адкрыццё комплексу «Мінск-Арэна»]{{Недаступная спасылка|date=January 2021 |bot=InternetArchiveBot |fix-attempted=yes }}. БелТА</ref>. На момант адкрыцьця была самай вялікай арэнай сярод усіх камандаў КХЛ і чацьвертай паводле ёмістасьці сярод хакейных арэнаў Эўропы, пасьля аналягічных збудаваньняў у [[Кёльн]]е, [[Прага|Празе]] і [[Бэрн]]е. Акрамя таго на арэне рэгулярна праходзяць музычныя канцэрты, першым выканаўцам, які выступіў на пляцоўцы стаў гурт [[Rammstein]].
 
У траўні [[2014]] годзе на «Менск-Арэне» праводзіліся матчы [[Чэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2014 году|чэмпіянату сьвету па хакеі з шайбай]] (уключна з матчам-адкрыцьцём чэмпіянату й фінальнай гульнёй).
Радок 44:
{{Commons}}
* [http://www.minskarena.by/ Афіцыйны сайт ШКСК «Менск-арэна»]
* [https://web.archive.org/web/20100126123011/http://www.velodrom-minsk.by/ Афіцыйны сайт вэлядрому ШКСК «Менск-арэна»]
 
{{Менск}}