Зорная сыстэма: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 2 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 12:
 
=== Дынамічная тэорыя ===
Тэарэтычна мадэляваньне кратнай зорнай сыстэмы складаней, чым падвойнай, бо разгляданая [[дынамічная сыстэма]] ([[Задача N цел]]) можа выяўляць [[тэорыя хаосу|хаатычнае]] паводзіны. Шматлікія канфігурацыі невялікіх груп зорак апыняюцца нестабільнымі, і, у выніку, адна з зорак набліжаецца да іншай досыць блізка і разганяецца настолькі, што пакідае сыстэму.<ref>Multiple Stellar Systems: Types and Stability, Peter J. T. Leonard, in ''Encyclopedia of Astronomy and Astrophysics'', P. Murdin, ed., он-лайн-вэрсіі: [https://archive.is/20120709020850/http://eaa.iop.org/ Institute of Physics], арыгінальнае выданьне, апублікаванае Nature Publishing Group, 2001.</ref> Гэтай нестабільнасьці можна пазбегнуць, калі гэтая такая сыстэма, якія Эванс<ref>Stars of Higher Multiplicity, David S. Evans, ''Quarterly Journal of the Royal Astronomical Society'' '''9''' (1968), 388—400.</ref> зваў ''герархічнымі''. У герархічнай сыстэме зоркі могуць быць падзеленыя на дзьве групы, кожная зь якіх круціцца па вялікай арбіце вакол [[цэнтр мас|цэнтра мас]] сыстэмы. Кожная з гэтых груп павінна таксама быць герархічнай. Гэта азначае, што яны таксама могуць быць падзеленыя на меншыя падгрупы, якія самі зьяўляюцца герархічнымі, і г. д.
 
=== Патройныя зорныя сыстэмы ===
Патройныя зорныя сыстэмы — найболей распаўсюджаны тып кратных сыстэм. Напрыклад, у выданьні 1999 году каталёгу фізычна кратных зорак Токавініна<ref>MSC—a catalogue of physical multiple stars, A. A. Tokovinin, ''Astronomy and Astrophysics Supplement Series'' '''124''' (1997), 75—84; он-лайн-вэрсіі: [https://web.archive.org/web/20070311101531/http://cdsweb.u-strasbg.fr/viz-bin/VizieR?-source=J/A%2bAS/124/752FA%2BAS%2F124%2F75 VizieR] і [http://www.ctio.noao.edu/~atokovin/stars/ Multiple Star Catalog].</ref> 551 з 728 сыстэм апісаныя як патройныя. У адпаведнасьці з герархічным прынцыпам, патройныя зорныя сыстэмы звычайна складаюцца з пары блізка разьмешчаных зорак з больш аддаленым спадарожнікам.
 
=== Больш высокія кратнасьці ===