Розьніца паміж вэрсіямі «Дэзоксырыбануклійная кісьля»

Rescuing 3 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
(Rescuing 3 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8)
 
[[Файл:DNA animation.gif|міні|170пкс|Падвоеная сьпіраль ДНК]]
'''Дэзоксырыбануклійная кісьля'''<ref>[https://web.archive.org/web/20130323123504/http://slounik.org/fizyjarb/%D0%BA/2 Кісьля дэзоксырыбануклійная] // [https://web.archive.org/web/20110810233549/http://slounik.org/s/31 Кароткі расейска-беларускі фізыялягічны слоўнік]. Укладальнік: А.Стасевіч, С.Варыёцкі.</ref> ('''ДНК''') — [[нуклійныя кісьлі|нуклійная кісьля]], якая зьяўляецца носьбітам генэтычнай інфармацыі пра разьвіцьцё і функцыянаваньне ўсіх жывых арганізмаў і часткі ДНК-зьмяшчальных [[вірус]]аў. Галоўнай роляй ДНК ў [[вуза]]х зьяўляецца захаваньне інфармацыі пра структуру [[РНК]] і [[бялок|бялкоў]].
 
У вузах [[эўкарыёты|эўкарыётаў]], як то [[жывёлы|жывёлаў]], [[расьліны|расьлінаў]] або [[грыбы|грыбоў]], ДНК знаходзіцца ў [[ядро вузы|ядры вузы]] ў складзе [[храмасома]]ў, а таксама ў некаторых вузавых [[арганэла]]х, як то [[мітахондрыя]]х і [[плястыда]]х. У вузах [[пракарыёты|пракарыётаў]], як то [[бактэрыі|бактэрыяў]] і [[археі|археяў]], колцавая або лінейная малекула ДНК, гэтак званы [[нуклеоід]], знаходзіцца ў [[цытаплязма|цытаплязьме]] і прымацаваны знутры да [[вузавая мэмбрана|вузавай мэмбраны]]. У іх і ў ніжэйшых эўкарыётаў, як то [[дрожджы|дрожджаў]], сустракаюцца таксама невялікія аўтаномныя колцавыя малекулы ДНК, званыя [[плязьміда]]мі. Акрамя таго, адно- або двухланцуговыя малекулы ДНК могуць утвараць [[геном]] ДНК-[[вірус]]аў.
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://molbiol.ru/ukr/ Практычная малекулярная біялёгія]
* [https://web.archive.org/web/20071114105007/http://www.seinan-gu.ac.jp/~djohnson/DNARepl.html Рэплікацыя ДНК]
 
{{Накід:Хімія}}
12 413

зьменаў