Джон Максвэл Кутзэе: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
 
Радок 37:
 
=== Раман «Элізабэт Кастэла» ===
Напад на ўнівэрсытэты й традыцыйную заходнюю адукацыю пісьменьнік працягвае ў апошнім рамане, «Элізабэт Кастэла», апублікаваным у 2003 годзе (літаратурная прэмія Аўстраліі<ref>[https://web.archive.org/web/20130112213007/http://prajdzisvet.org/prevevent/58 Літаратурная прэмія квінслэндскага прэм’ер-міністра]</ref>). Свае палемічныя ідэі Кутзэе падае вуснамі знакамітай пісьменьніцы Элізабэт Кастэла. Раман складаецца з васьмі лекцый, прачытаных Элізабэт ва ўнівэрсытэтах розных краінаў. Аўтар паказвае яе адносіны з грамадзтвам, сястрой, сынам, калегамі й, урэшце, з Богам.
Некаторыя калегі-суайчыньнікі вінавацяць пісьменьніка ў тым, што яго раманы палітычна некарэктныя, што ён дае занадта змрочную карціну паўднёваафрыканскага грамадзтва. Яго вінавацяць у эксплюатацыі нэгатыўнага ўражаньня пра Паўднёвую Афрыку. Асабліва шмат нараканьняў дастаецца яго раману «Ганьба», дзе Кутзэе апісвае небясьпеку жыцьця на фэрмах, пра хвалю забойстваў белых фэрмэраў у краіне.