Данія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
Rescuing 4 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 73:
=== Транспарт ===
[[Файл:DSB IC3.jpg|міні|Цягнік Дацкай дзяржаўнай чыгункі (''DSB'') прыбыў у Гамбург ([[Нямеччына]])]]
На 1 студзеня 2004 году<ref name="dst.dk"/> даўжыня [[аўтамабіль]]ных дарог Даніі складала 72 075 км, зь іх 1027 км хуткасных магістраляў. Узровень аўтамабілізацыі насельніцтва — 659 машын на тысячу сем’яў. Сярэдні расход паліва для зарэгістраваных у 2004 годзе машын з бэнзінавымі й дызэльнымі рухавікамі склаў 6½ літраў на 100 км, ці на літар менш чым у 1998. Большасьць пасажырскіх перавозак у Даніі — 77% — зьдзяйсьняецца аўтамабілямі, 12% [[аўтобус]]амі й 7% [[чыгунка]]й; вага вэляперавозак няўхільна зьмяншаецца: за 2002 год сярэдні датчанін накатаў на [[ровар]]ы 435 км. Даўжыня чыгуначнага палатна — 2785 км, або 64 км на 1 тыс. км² тэрыторыі (2004); амаль чвэрць дарог электрыфікаваныя. У 2002—2003 гадах у Капэнгагене адкрытыя дзьве лініямі [[мэтро]]<ref>http://www.m.dk</ref> агульнай працягласьцю ў 17 км; вагончыкі [[Італія|італьянскай]] вытворчасьці (па тры на састаў) рухаюцца без кіроўцы зь сярэдняй хуткасьцю 40 км/г, выяжджаючы па-за цэнтрам гораду на паверхню. Рэгулярныя пасажырскія авіярэйсы ў Даніі прымаюць 10 аэрапортаў, прычым на капенгагенскі<ref>https://web.archive.org/web/20020802091433/http://www.kastrup.dk/</ref> прыпадае 84% авіяперавозак. Дацкі гандлёвы флёт налічвае каля 450 караблёў і зьяўляецца 16-м у сьвеце і 6-м у Эўразьвязе.
 
== Народ ==
Радок 80:
 
=== Рэлігія й свабоды ===
Афіцыйная рэлігія ў Даніі — [[эвангелічнае лютэранства]]: Эвангелічная лютэранская царква Даніі, ''Folkekirken'', ахоплівае 84,7% насельніцтва<ref>https://web.archive.org/web/20070629193731/http://www.interchurch.dk/mkreng/council.php?key=297</ref>. Царкоўны падатак складае ад 0,42% да 1,51% з чалавека ў залежнасьці ад месца жыхарства і даходу. Паводле арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў», па паказальніку свабоды друку ў 2005 годзе знаходзілася на першым месцы з 167 краінаў<ref>https://web.archive.org/web/20051225130310/http://www.rsf.org/rubrique.php3?id_rubrique=554</ref>. Прычым свабодны ў Даніі ня толькі друк: можна свабодна, напрыклад, вывешваць над ратушнай плошчай вясёлкавыя палатніны ды ладзіць адпаведныя шэсьці<ref>http://copenhagenpride.dk</ref>; аднаполыя «шлюбы» ўзаконеныя пад назвай «зарэгістраваных партнэрстваў». У 2004 годзе сярэдні датчанін штодзень праводзіў ля тэлевізара 2 гадзіны 44 хвіліны. Найбольш папулярнымі кінафільмамі за 1976—2004 гады ў Даніі аказаліся «Titanic» і «The Lord of the Rings: The Fellowship of the Ring» — адпаведна 1,36 і 1,33 млн прададзеных квіткоў<ref name="dst.dk"/>.
 
=== Адукацыя й навука ===
Базавая дзевяцігадовая адукацыя зьяўляецца ў Даніі абавязковай для кожнага дзіцяці ад 7 гадоў. Найбольш распаўсюджаная форма атрыманьня такой адукацыі — гэта наведваньне мясцовай «народнай школы» (''Folkeskole'', ахоплівае каля 88% дзяцей) або прыватнай школы з 1-й па 9-ю ці, пры жаданьні, 10-ю клясу. Як школьную, гэтак і вышэйшую адукацыю грамадзяне краіны могуць атрымаць бясплатна. Статус вышэйшых у 2003 годзе мелі 162 навучальныя ўстановы, зь іх 6 [[унівэрсытэт]]аў або ўнівэрсытэцкіх цэнтраў, у каторых навучаліся 78 993 студэнты<ref name="dst.dk"/>. Сярод 25—64-гадовых датчан 28% мелі ў 2002 годзе вышэйшую адукацыю; меркаваная сярэдняя працягласьць адукацыі дзяцей, толькі пайшоўшых у школу, ацэньваецца ў 16,1 году. У Даніі налічваецца амаль 5 тысячаў асьпірантаў. Па зьвестках арганізацыі ISI Web of Knowledge<ref>https://web.archive.org/web/20070202024235/http://www.thomsonisi.com/</ref>, 51 159 навуковых артыкулаў, прынамсі адзін з аўтараў, якіх мае дацкі адрас, за 2001 — пачатак 2006 году было ўнесена ў каталёг ''Science Citation Index Expanded''. На навуковыя дасьледаваньні й распрацоўкі ў 2003 годзе было выдаткавана 2,63% [[сукупны ўнутраны прадукт|СУП]], прычым прыватныя выдаткі складалі 1,83% СУП, г. зн. больш за дзьве траціны ад усяе сумы.
 
=== Асобы й брэнды ===