Вялікі гадронны калайдэр: розьніца паміж вэрсіямі

Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
(Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8)
 
Першыя прапановы аб пабудове гадроннага калайдэра зьявіліся ў 1984 годзе і былі афіцыйна ўхваленыя праз 10 гадоў. Яго папярэднікам быў [[вялікі электрон-пазытронны паскаральнік]] (LEC), які афіцыйна пачаў працаваць 13 лістапада 1989 году з удзелам кіраўнікоў дзяржаваў і міністраў навукі эўрапейскіх краінаў. Праз 11 гадоў, 2 лістапада 2000 году электронна-пазытронны калайдэр быў зачынены каб вызваліць танэль для пабудовы ВГК. Паскаральнік ВГК пачаў сваю працу 10 верасьня 2008 году. Для кіраваньня пратонных пучкоў выкарыстоўваюцца 1624 звышправадніковых [[магніт]]ы. Апошні з магнітаў быў усталяваны 27 лістапада 2006 году. Магніты працуюць пры тэмпэратуры 1,9К (-271&nbsp;°C), і для іх ахалоджаньня выкарыстоўваецца вадкі [[гель]]. Будаўніцтва лініі ахалоджаньня скончана 19 лістапада 2006 году. 19 верасьня 2008 году адбылося [[здарэньне]] з трансфарматарам, які абслугоўваў ахалоджаньне паскаральніка. Празь некалькі дзён адбылася аварыя аднаго з магнітаў і ўцечка гелію. Рамонт працягнуўся больш году, паскаральнік у сярэдзіне лістапада быў наладжаны і ўвечары 23 лістапада сутыкнуліся першыя пратоны.<ref name="twitter_collisions">[http://twitter.com/CERN/status/5985336175 CERN on Twitter]</ref>
 
Пасьля сэрыі рамонтаў 20 лістапада 2009 году паскаральнік зноў быў запушчаны. Чакалася, што да студзеня — лютага 2010 году энэргія пучкоў [[пратон]]аў у танэлі паскаральніка дасягне 7 ТэВ ці 3,5 ТэВ на пучок, што ў некалькі разоў болей за цяперашнія вынікі<ref>http://www.charter97.org/be/news/2009/11/24/23942/ Хартыя’97</ref>. Дасягнуць гэтай энэргіі ўдалося 30 сакавіка 2010 году<ref>[https://web.archive.org/web/20171022210035/http://timeline.web.cern.ch/timelines/The-Large-Hadron-Collider/overlay#2010-03-30%2008:45:00 The Large Hadron Collider]{{ref-en}} CERN timelines</ref>.
 
== Крыніцы ==
29 117

зьменаў