Валянтына Пашкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
 
Радок 27:
Нарадзілася ў радзіне выхадцаў зь [[Берасьце]]йшчыны. Скончыла [[Гімназія імя Адама Міцкевіча (Пружаны)|гімназію імя Адама Міцкевіча]] ў [[Пружаны|Пружанах]] (1935), паступіла на клясычны факультэт [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскага ўнівэрсытэту]], праз два гады перавялася на фізыка-матэматычны факультэт. Брала актыўны ўдзел у [[Беларускі студэнцкі саюз|Беларускім студэнцкім саюзе]].
 
У [[Другая Сусьветная вайна|Другую Сусьветную вайну]] жыла ў [[Бэрлін]]е, працавала ў перакладніцкім бюро «Вінэта». Па капітуляцыі Нямеччыны апынулася ў [[Ватэнштэт|Ватэнштэце]] ([[Ніжняя Саксонія]]), апекавалася беларускім [[Скаўцкі рух|скаўтынгам]]<ref>Вольга Іпатава, Алег Гардзіенка. [https://web.archive.org/web/20071211212033/http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/historia/hanko/24.htm Беларускія дзеячы й арганізацыі ў Канадзе, згаданыя ў кнізе] // Ганько Марыя. Каб сьведчылі пра Беларусь: жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька / Уклад. В. Іпатавай. — Менск: Беларускі Кнігазбор, 2005. — 192 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн.5). ISBN 985-504-006-6.</ref>.
 
У ліпені 1949 пераехала ў [[Таронта]], дзе праз год узяла шлюб з грамадзкім дзеячом [[Міхась Пашкевіч|М. Пашкевічам]]. Брала актыўны ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці, арганізавала й кіравала танцавальным гуртком. Кіравала беларускай суботняй школкай пры [[Царква Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай (Таронта)|царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай]].