Брачыслаў Ізяславіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Жыцьцяпіс: выпраўленьне спасылак
Rescuing 0 sources and tagging 1 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 9:
Пра тое, што адбылося далей, [[гістарычныя крыніцы|крыніцы]] разыходзяцца. Летапісец [[Нестар]] спачатку піша, што Брачыслаў разрабаваў Ноўгарад і з палоннымі вярнуўся ў Полацак. Потым, супярэчачы сам сабе, Нестар дадае, што Яраслаў сустрэў Брачыслава на шляху з Ноўгараду на нейкай рацэ Судаміры (атаясамліваецца зь сёньняшняй Судомай), пры гэтым дабраўся датуль з [[Кіеў|Кіева]] за сем дзён, разьбіў у бітве і адабраў лупы, але празь нейкі час аддаў Брачыславу два [[горад|гарады]] — [[Віцебск]] і [[Усьвяты|Ўсьвят]].
 
Згодна з «[[Сага пра Эймунда|Сагай пра Эймунда]]» ніякай бітвы ўвогуле не было. Полацкія і кіеўскія войскі сышліся ля нейкай ракі, пры гэтым, відаць, ужо праз значны час пасьля нападу Брачыслава на Ноўгарад, і прастаялі супраць адзін аднаго сем дзён. Брачыслаў хацеў пачаць бітву, але Эймунд радзіў яму не сьпяшацца, бо задумаў хітрасьць. Эймунд з таварышам, Рагнарам, уначы стварыў засаду ў лесе на сьцежцы, па якой, паводле меркаваньня нармана, жонка Яраслава [[Ігігерд]] звычайна езьдзіла аднекуль (імаверна, зь нейкага найбліжэйшага гораду) да кіеўскага войска. Эймунду пашанцавала, ён захапіў Інгігерд ў палон<ref name="arlou">[[Уладзімер Арлоў (гісторык)|Уладзімер Арлоў]]. [http://old.knihi.com/10viakou/10v104.html 1021. Бітва полацкага князя Брачыслава з Яраславам Мудрым на Судоме]{{Недаступная спасылка|date=January 2021 |bot=InternetArchiveBot |fix-attempted=yes }} // {{Літаратура/Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (1997)|к}}</ref>.
 
Пры пасярэдніцтве Інгігерд Яраслаў і Брачыслаў склалі мір, паводле якога першы атрымліваў Наўгародзкую зямлю, а другі далучаў да Полацкага княства дадаткова столькі зямель ([[Віцебск]], [[Усьвяты|Усьвят]] і, як лічаць некаторыя дасьледнікі, [[Менск]]), каб ягоных уладаньняў зрабілася ўдвая больш, чым да вайны. Астатняй часткай [[Русь|Русі]] яны дамовіліся кіраваць разам, а сваім намесьнікам у астатняй частцы Русі з цэнтрам у Кіеве яны прызначалі Эймунда. Сумеснае кіраваньне Русьсю пацьвярджаецца тым, што Яраслаў з 1020 году жыў у Ноўгарадзе, а ня ў Кіеве. У гэты час у Кіеве існавалі «Брачыславаў двор» і «двор мужоў Яраслававых». Таксама цікава ў гэтым сэнсе знаходка біркі (ці інакш пайцы) у Даўгмале з выявамі двух «[[Трызуб (герб)|Трызубаў]]»: адзін зь іх, як мяркуюць, належаў Яраславу, а другі  — Брачыславу. Гэтая знаходка, імаверна, пацьвярджае іх сумеснае ўладараньне на Русі.