Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Einimi (гутаркі | унёсак)
д У траўні гэтага году дэпутаты палаты падпісалі ўказ аб унясеньні зьменаў у закон аб сымбалях
Rescuing 2 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 245:
 
=== Фінансы ===
[[Сукупны ўнутраны прадукт]] у 2014 годзе склаў больш за 75 мільярдаў даляраў, адпаведна каля 8 тысячаў даляраў на душу насельніцтва, што зьяўляецца гістарычным рэкордам у адносінах да каляндарнага году. Прырост СУП у 2014 годзе склаў 3,35%, а ў параўнаньні з паказчыкам 2012 году вырас ажно на 18,6%. Рэальны рост СУП з улікам інфляцыі склаў 1,6%<ref>[https://web.archive.org/web/20150712052225/http://bdg.by/news/economics/32547.html ВВП Беларуси в 2014 году — инфографика]. // Дзелавая газэта</ref>. Гадавая рублёвая [[інфляцыя]] ў 2014 годзе, якую можна вылічыць пры падліку СУП, склала 18,0%. У 2015 годзе СУП Беларусі зьменшыўся ў сувязі з падзеньнем гэтага паказчыку ў Расеі, асноўным гандлёвым партнэрам, што было выклікана зьмяншэньнем цэнаў на [[нафта|нафту]] і санкцыямі Эўразьвязу ў адносінах да Расеі. Сукупны вонкавы абавязак Беларусі на 1 студзеня 2015 году склаў 12,6 млрд [[Амэрыканскі даляр|даляраў ЗША]], пры гэтым нутраны дзяржаўны абавязак склаў 48,4 трлн рублёў, павялічыўшыся за год на 12,7 трлн рублёў ці 35,5%<ref>[http://www.minfin.gov.by/public_debt/pressreleases/d4ab11da7fc8023e.html Государственный долг на 1 января 2015 г] // Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь</ref>.
 
2 студзеня 2009 году адбылася [[дэвальвацыя беларускага рубля]], калі [[Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь]] усталяваў курс рубля адносна даляра ЗША на ўзроўні 2650 адзінак, за дзень дагэтуль курс быў роўны 2200 рублёў за даляр. Такім чынам, дэвальвацыя за адзіны дзень склала 20%. Да канца лютага рубель яшчэ некалькі страціў адносна даляра і каштаваў ужо 2850 рублёў<ref>[http://news.tut.by/economics/307686.html История падения рубля на территории Беларуси. До наших дней]. Tut.by</ref>. [[Фінансавы крызіс у Беларусі 2011 году]] прывёў да паўторнай дэвальвацыі, бо перад [[Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2010 году|прэзыдэнцкімі выбарамі 2010 году]] ў Беларусі даволі хуткімі тэмпамі расьлі заработкі. У сувязі зь незабясьпечанасьцю рублёвай масы таварамі і паслугамі пачалі павялічвацца тэмпы скарачэньня залатавалютных рэзэрваў, гэтак у сьнежні 2010 году зьніжэньне адбылося на 11,8% (674,7 млн даляраў), за студзень рэзэрвы скараціліся ўжо на 13,7%. Акрамя таго, краіна ўжо доўгі час мела адмоўны зьнешнегандлёвы балянс. У лютым урад выказаўся за крэдытнае падсілкаваньне бюджэту ў памеры 2 млрд даляраў. Адпаведная заяўка была адпраўленая на адрас [[Антыкрызісны фонд ЭўраАзЭС|Антыкрызіснага фонду ЭўраАзЭС]]. Аднак ужо ў сакавіку Нацбанк спыніў продаж валюты камэрцыйным банкам для пунктаў абмену валюты, шэраг камэрцыйных банкаў абмежаваў валютныя апэрацыі па плястыкавых картках і выдачу крэдытаў у беларускіх рублях. У канцы месяца валюту ўжо амаль немагчыма было купіць, акрамя таго назіралася масавае скарачэньне дэпазытаў як у нацыянальнай, гэтак і ў замежнай валюце. У выніку такой сытуацыі продаж замежнай валюты перайшоў у цень, праз што адначасова ўтварыліся некалькі курсаў валюты<ref>[http://charter97.org/ru/news/2011/5/24/38868/ Девальвация. Хроника пикирующего рубля]. Хартыя97</ref>. У выніку крызісу ўсталяваны Нацбанкам курс даляра за 2011 год вырас з 3000 да 8500 беларускіх рублёў, сукупная дэвальвацыя толькі за дзесяць месяцаў склала 189%. 1 ліпеня 2016 году Нацбанк Беларусі правёў [[Дэнамінацыі ў Беларусі|дэнамінацыю беларускага рубля]] 10 000 : 1.
Радок 256:
Паводле этнічнага складу краіны пераважаюць [[беларусы]], якія складаюць 83,7% ад агульнай колькасьці насельніцтва Беларусі<ref name="belstat-perapis" />. Наступнымі найбуйнейшымі этнічнымі групамі зьяўляюцца [[расейцы]] (8,3%), [[палякі]] (3,1%) і [[украінцы|ўкраінцы]] (1,7%)<ref name="belstat-perapis" />. Шчыльнасьць насельніцтва складае каля 50 чалавек на квадратны кілямэтар. 70% ад агульнай колькасьці насельніцтва сканцэнтравана ў гарадзкіх раёнах.
 
Сталіца Рэспублікі горад [[Менск]] зьяўляецца найбуйнейшым горадам, дзе пражывае 1,938 млн чалавек, паводле зьвестак на ліпень 2015 году<ref>[https://web.archive.org/web/20150730173731/http://blr.belta.by/all_news/society/Belarus-pa-kolkasts-naselntstva-zajmae-16-e-mestsa--Erope--5-e---u-SND_i_81591.html Беларусь па колькасці насельніцтва займае 16-е месца ў Еўропе і 5-е — у СНД]. // БелТА</ref>. Такім чынам у галоўным горадзе краіны пражывае 20,4% ад агульнай колькасьці насельніцтва. Сярод вобласьцяў лідыруе [[Гомельская вобласьць]], за пражывае амаль кожны сёмы жыхар, а [[Гомель]] зьяўляецца другім паводле велічыні горадам у краіне, у ім налічваецца на 2014 год 512 тысячаў чалавек. Іншыя буйныя гарады: [[Магілёў]] (371 тыс.), [[Віцебск]] (363 тыс.), [[Горадня]] (357 тыс.) і [[Берасьце]] (331 тыс.). Да гарадоў, у якіх пражываюць больш за 100 тысячаў чалавек, адносяцца [[Бабруйск]], [[Баранавічы]], [[Барысаў]], [[Пінск]], [[Ворша]], [[Мазыр]], [[Салігорск]] і [[Наваполацак]]<ref>[http://www.belta.by/ru/all_news/society/Chislennost-naselenija-prevyshaet-100-tys-chelovek-v-14-gorodax-Belarusi_i_674382.html Численность населения превышает 100 тыс. человек в 14 городах Беларуси]. // БелТА</ref>.
 
=== Рэлігія ===