Беларускае культурнае згуртаваньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Крыніцы: +Зьвязнасьць
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 5:
Згуртаваньне ставіла за мэту спрыяць «інтэнсыўнаму разьвіцьцю й пашырэньню сярод насельніцтва Беларусі нацыянальнае беларускае культуры й набліжэньне яе да эўрапейскага сьветагляду»<ref>За дзяржаўную незалежнасць Беларусі. Дакументы і матар’ялы, прагледжаныя і падрыхтаваныя да друку І. Касяком, апрацаваныя камісіяй БЦР пад кір. праф. Р. Астроўскага. — Лёндан, 1960. С.87</ref>. БКЗ павінна было згуртаваць вакол сябе паэтаў, пісьменьнікаў, мастакоў, скульптараў, актораў, якія, як лічылася, былі разьяднаныя, а таксама прадугледжвалася, што Згуртаваньне будзе кіраваць усімі культурнымі ўстановамі (напр. створанымі ў гарадох і шэрагу вёскаў Народнымі Дамамі культуры).
 
Згуртаваньне сапраўды занялася стваральнай працай, упарадкаваньнем культурнага жыцьця на Беларусі. Адчыняліся тэатры, кіназалі, у [[Менск]]у была праведзеная выстава народнага мастацтва, у гарадох і мястэчках арганізоўваліся Дамы культуры. Разьвівалася беларуская літаратура таго часу, адрадзілася літаратурнае таварыства «[[Узвышша (літаратурнае аб’яднаньне)|Узвышша]]». Актыўна йшло друкаваньне падручнікаў, выданьне кніг для моладзі, паэтычных зборнікаў. Беларускія кампазытары ([[Мікола Равенскі]], [[Алесь Карповіч]], [[Мікола Шчаглоў]], [[Аляксей Туранкоў]]) стваралі новыя музычныя творы. Праграмы зь беларускай музыкай трансьляваліся па Менскім радыёвузьле, які працаваў штодня<ref>[[Алег Гардзіенка]]. [https://web.archive.org/web/20110723021535/http://asvieta.net/haradzienka.html Асноўныя накірункі акупацыйнай палітыкі нямецкіх уладаў у сфэры культуры на Беларусі ў 1941--1944 гг.]</ref>.
 
== Крыніцы ==