Антоні Грушэцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
Rescuing 4 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
 
Радок 16:
 
== Біяграфія ==
Бацька яго таксама быў Антоні<ref>https://web.archive.org/web/20110223120900/http://artunion.ru/painters/2-04-3.htm</ref>, з польскага [[Шляхта|шляхецкага]] роду [[Грушэцкія гербу Любіч|Грушэцкіх]]. Антоні навучаўся мастацтву ў К. Радзілоўскага і Станіслава Страінскага ў [[Львоў|Львове]]. Далучыўся да [[Базыляны|Базыліянскай царквы]] ў 1751 годзе. Рабіў для Валерыя Ржавускага ў Падгорцах ([[Бродаўскі раён]], [[Украіна]]). Маляваў партрэты і абразы рэлігійных дзеячоў і мясцовых касьцёлаў. У 1760 годзе асеў у [[Кракаў|Кракаве]]. Працаваў пад выдуманым прозьвішчам Дамброўскі, малюючы партрэты ды карціны на рэлігійную і міфалягічную тэматыку. У 1760-я гады стаў прафэсарам жывапісу [[Ягелонскі ўнівэрсытэт|Кракаўскай акадэміі]]. У 1771—1774 гадах стаў манахам-базыліянінам у [[Супрасьль|Супрасьлі]], дзе пісaў для тутэйшай лаўры. Ён двойчы адбываў навіцыят у Супрасьлі, у 1778 годзе прэтэндаваў на пасаду настаяцеля гэтага манастыра. На яго творчасьць зьвярнуў увагу кароль [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі]], падчас свайго прыбыцьця ў Супрасьль у 1774 годзе. Робячы ў Супрасьлі, падараваў некалькі сваіх абразоў і карцін каралю [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіславу Аўгусту]], якія той «міла і ўдзячна прыняў», асабіста да сваёй калекцыі. З каралеўскага запрашэньня трапіў на каралеўскую службу ў [[Горадня|Горадню]]. У Горадні пісаў у асноўным карціны на сьвецкую тэматыку на францускі манер, аздабляў [[палац (пабудова)|палац]] у Гарадніцах (Горадня), [[Новы замак (Горадня)|Новы замак]]. У 1792 годзе, з-за хваробы, пакінуў [[Горадня|Горадню]] і правёў рэшткі сваіх дзён у [[Супрасьль|Супрасьлі]], дзе працягнуў пісаць абразы. У Супрасьлеўскім манастыры ён і памёр у 1798 годзе. Яго работы заслужана прысутнічаюць у каралеўскай галярэі Варшаўскага замку.
 
== Работы ==
[[Файл:Sophonisba.jpg|міні|200пкс|Партрэт «Сафанісба» (1793). Мастак ''Антоні Грушэцкі''. Алей, холст. Надпіс у ніжняй частцы: ''La Fille de Tancréde. dans sa douleur''. На задняй этыкетцы надпіс рукой: ''Sophonisba /1793'']]
Аздабляў [[палац (пабудова)|палац]] гарадзенскага старасты і надворнага [[падскарбі]]я літоўскага [[Антоні Тызэнгаўз|Антонія Тызэнгаўза]] (сябрам якога зьўляўся<ref>http://media.catholic.by/ave/n107/art18.htm</ref>) у [[Горадня|Горадні]] (разьмяшчаўся на плошчы Гарадніцы), дзе быў мастаком і дэкаратарам<ref>httphttps://wwwweb.archive.org/web/20080908012224/http://knihi.com/spadcyna/spadcyna3.html</ref>. Пісаў абразы для каралеўскай галерэі, супрацоўнічаў з Супрасьльскай друкарняй Супрасьльскага базыльянскага манастыру ў другой палове ХVІІІ ст., ужо будучы прафэсарам жывапісу. Гэтая друкарня на той час — буйны інтэлектуальны асяродак [[ВКЛ]], разьмешчана была на тэрыторыі [[Гарадзенскі павет|Гарадзенскага павету]], заснавана ў 1690 годзе. Ствараў алтарныя карціны. Ягоныя работы ёсьць у Музэі праваслаўнага манастырскага комплексу ў [[Супрасьль|Супрасьлі]] ([[Беласточчына]]).
 
У 1788 годзе мастакі А. Грушэцкі і Ф. Міхалкевіч дапоўнілі аздобу інтэр’ера гарадзенскага [[Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа (Горадня)|касьцёлу Адшуканьня. Сьв. Крыжа]]<ref>http://www.radzima.org/ru/pub/1490_p</ref> манумэнтальным жывапісам: пляфоны з фрэскавай размалёўкай, выявы 12 апосталаў (на паўднёвай сьцяне) і 12 дзеячаў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай (на паўночнай сьцяне) у аркатурных фрызах цэнтральнага нефа. Руцэ А. Грушэцкага належаць фрэсквыя выявы ўзьнясеньня Дзевы Марыі над аркаю празьбітэрыя (алтарная частка), а таксама арнамэнты на [[Скляпеньне|скляпеннях]] алтару, бальконе хора, аркадах між нефамі касьцёлу. Разам са сваім памочнікам Міхалкевічам, абнавілі герб ахвярнікаў і фігуры бэрнардынскіх сьвятых у «сьляпых» аркадах. Праўда большая частка работ Грушэцкага і Міхалкевіча трапіла пад «савецкую рэстаўрацыю», і сёньня яны выглядаюць ня так, як першапачаткова.
Радок 35:
* [http://www.pawet.net/library/history/bel_history/marozava/02/%D0%A3%D0%BD%D1%96%D1%8F%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%D0%8E_%D1%8D%D1%82%D0%BD%D0%B0%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D0%BD%D1%8B%D0%BC_%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%B2%D1%96%D1%86%D1%86%D1%96_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96_(1596-1839_%D0%B3%D0%B0%D0%B4%D1%8B).html Уніяцкая царква Ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1839 гады)]
* [http://media.catholic.by/nv/n7/art8.htm час."Наша вера", 1(7)/1999. КАСЦЁЛЫ, ФУНДАВАНЫЯ КАРАЛЯМІ]
* [https://web.archive.org/web/20100810192423/http://niva.iig.pl/issue/2005/43/43_2005.pdf “Ніва”, Беласток, №43,23.10.2005]
* [http://www.radzima.org/ru/pub/1490_p/ Костёл Открытия Св. Креста и монастырь бернардинцев]
* [http://media.catholic.by/ave/n107/art18.htm Часопіс «Ave Maria» №4(107) 2004]
* [httphttps://wwwweb.archive.org/web/20080908012224/http://knihi.com/spadcyna/spadcyna3.html Анатоль Кулагін, «Па колішніх маёнтках»]
* [http://nepomuki.pl/nepomuk/news2008.htm Wiadomosci Nepomucki]
* [http://www.koneser.krakow.pl/biografie/73-antoni-gruszecki Connaisseur Krakow (Antoni Gruszecki)]