Амстэрдам: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
Rescuing 9 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 77:
[[Файл:AmsterdamDamsquar.jpg|міні|225пкс|зьлева|Плошча Дам напрыканцы XVII стагодзьдзя]]
[[Файл:AmstelAmsterdamNederland.jpg|міні|225пкс|зьлева|На адным з каналаў Амстэрдаму каля 1900 году]]
Самыя раньнія зьвесткі аб паселішчы пад назовам «Амстэрдам» датуюцца 27 кастрычніка 1275 году, калі чалавек, які пабудаваў мост з [[плаціна]]й праз раку [[Амстэл]], быў вызвалены ад выплаты падаткаў на мост графам [[Флёрыс V|Флёрысам V]]<ref>Berns, Jan; Daan, Jo (1993). «''Hij zeit wat: de Amsterdamse volkstaal''». The Hague: BZZTôH. ст. 91. {{ISBN|90-6291-756-9}}. {{ref-nl}}</ref>. Сэртыфікат апісваў жыхароў, як людзей, што жывуць каля «дамбы на рацэ Амстэл» ({{мова-nl|Amestelledamme|скарочана}})<ref>[https://web.archive.org/web/20160106010052/http://stadsarchief.amsterdam.nl/english/amsterdam_treasures/trade/toll_privilege/index.en.html «The toll privilege of 1275 in the Amsterdam City Archives»]{{ref-en}} Stadsarchief.amsterdam.nl</ref>. Да 1327 году горад прыняў канчатковую назву Амстэрдам. Заснаваны Амстэрдам адносна нядаўна ў параўнаньні са значна старэйшымі нідэрляндзкімі гарадамі, як то [[Нэймэген]], [[Ратэрдам]] і [[Утрэхт]]. У кастрычніку 2008 году, гістарычны географ [[Крыс дэ Бонт]] выказаў здагадку, што землі вакол Амстэрдаму былі мэліяраваны яшчэ ў канцы X стагодзьдзя. Гэта не абавязкова азначае, што мэліярацыя праводзілася з мэтай заснаваньня паселішча, а, магчыма, дзеля здабычы [[торф]]у, які выкарыстоўваўся як паліва<ref>[http://www.nu.nl/news/1801750/80/rss/%27Amsterdam_200_jaar_ouder_dan_aangenomen%27.html «Amsterdam 200 jaar ouder dan aangenomen»]. Nu.nl. {{ref-nl}}</ref>.
 
Амстэрдам атрымаў гарадзкія правы, гэтак званае [[магдэбурскае права]], у 1300 альбо 1306 гадох<ref>[https://web.archive.org/web/20080518134246/http://amsterdam.nl/stad_in_beeld/geschiedenis/de_geschiedenis_van#Stadsrechten «De geschiedenis van Amsterdam»]. Municipality of Amsterdam. {{ref-nl}}</ref>. З XIV стагодзьдзя, Амстэрдам квітнеў, у асноўным дзякуючы гандлю з [[Ганза|Ганзейскім зьвязам]]. З 1345 году горад зьяўляўся цэнтрам пілігрымства да прыняцьця Нідэрляндамі [[пратэстанцтва]]<ref>[http://www.trouw.nl/laatstenieuws/laatstenieuws/article936256.ece/Katholieken_verzameld_voor_Mirakel_van_Amsterdam «Mirakel van Amsterdam»]. Trouw.nl {{ref-nl}}</ref>. У XVI стагодзьдзі галяндцы паўсталі супраць караля [[Гішпанія|Гішпаніі]] [[Філіп II (кароль Гішпаніі)|Філіпа II]] і ягоных намесьнікаў. Асноўнымі прычынамі паўстаньня было ўвядзеньне новых падаткаў і рэлігійнага перасьледу пратэстантаў гішпанскай [[інквізыцыя]]й. Паўстаньне ператварылася ў [[Васьмідзесяцігадовая вайна|Васьмідзесяцігадовую вайну]], якая ў канчатковым выніку прывяла краіну да незалежнасьці<ref>[httphttps://web.archive.org/web/20080512110316/http://dutchrevolt.leidenuniv.nl/nederlands/default.htm «Eighty Years' War»]. Leiden University {{ref-nl}}</ref>. Моцна паўплываў на посьпех галяндзкага паўстаньня [[Вільгельм Аранскі]], а ўтвораная галяндзкая рэспубліка стала вядомай сваёй адноснай рэлігійнай талерантвасьцю. [[Габрэі]] зь [[Пірэнэйскі паўвостраў|Пірэнэйскага паўвострава]], [[гугеноты]] з [[Францыя|Францыі]], буйныя купцы й друкары з [[Фляндрыя|Фляндрыі]], а таксама эканамічныя й рэлігійныя ўцекачы з тэрыторыяў, якія кантраляваліся Гішпаніяй знайшлі прытулак у Амстэрдаме.
 
XVII стагодзьдзе лічыцца залатым стагодзьдзем Амстэрдаму, на працягу якога ён стаў самым заможным горадам у сьвеце<ref name="Haverkamp-Bergmann">E. Haverkamp-Bergmann, Rembrandt; The Night Watch (New Jersey: Princeton University Press, 1982), ст. 57 {{ref-en}}</ref>. Судны адплывалі з Амстэрдаму ў [[Балтыйскае мора]], [[Паўночная Амэрыка|Паўночную Амэрыку]] й [[Афрыка|Афрыку]], а таксама ў сучасную [[Інданэзія|Інданэзію]], [[Індыя|Індыю]], [[Шры-Ланка|Шры-Ланку]] й [[Бразылія|Бразылію]], якія лічыліся аднымі з галоўных рэгіёнаў гандлёвай сеткі. Амстэрдамскія купцы мелі важкі адсотак у абедзьвюх гандлёвых кампаніях: [[Галяндзкая Ост-Індыя|Галяндзкай Ост-Індзкай]] і [[Галяндзкая Вэст-Індыя|Галяндзкай Вэст-Індзкай]]. Гэтыя кампаніі набылі значныя заморскія ўладаньні, якія пазьней сталі нідэрляндзкімі [[калёнія (залежная тэрыторыя)|калёніямі]]. Амстэрдам быў самым важным цэнтрам Эўропы па адгрузцы тавараў і быў вядучым фінансавым цэнтрам сьвету<ref name="Haverkamp-Bergmann"/>. У 1602 годзе ў Амстэрдаме кампаніяй Галяндзкай Ост-Індыі быў адчынены офіс, які стаў першай [[фондавая біржа|фондавай біржай]] у сьвеце па гандлі ўласных [[акцыя]]ў<ref>[http://www.oldest-share.com/ The oldest share] {{ref-en}}</ref>.
 
Амстэрдам страціў больш за 10% свайго насельніцтва ад чумы ў 1623—1625, а затым у 1635—1636, 1655 і 1664 гадох. Тым ня менш, насельніцтва Амстэрдаму стала расло ў XVII стагодзьдзі, дзякуючы вялікаму прытоку іміграцыі й павялічылася з 50 тыс. да 200 тыс.<ref>[https://web.archive.org/web/20100203042756/http://history.wisc.edu/sommerville/351/351-012.htm Geography, climate, population, economy, society]. J.P.Sommerville {{ref-en}}</ref>
 
Росквіт Амстэрдаму зьнізіўся ў [[XVIII стагодзьдзе|XVIII]] і пачатку XIX стагодзьдзяў. Войны [[Галяндзкая рэспубліка|Галяндзкай рэспублікі]] супраць [[Ангельшчына|Ангельшчыны]] й [[Францыя|Францыі]] зрабілі сваю справу. Падчас [[напалеонаўскія войны|напалеонаўскіх войнаў]], значэньне Амстэрдаму дасягнула сваёй ніжняй кропкі, а Галяндыя ўвайшла ў склад [[Француская імпэрыя|Францускай імпэрыі]], але пазьнейшае стварэньне Злучанага Каралеўства Нідэрлянды ў 1815 годзе стала паваротнай кропкай у справе незалежнасьці гораду й рэгіёну.
 
Канчатак XIX стагодзьдзя часам называюць другім залатым стагодзьдзем Амстэрдаму<ref>[https://web.archive.org/web/20080501115531/http://www.amsterdamcitywalks.com/english/agenda.html «Amsterdam through the ages -A medieval village becomes a global city»] {{ref-en}}</ref>. Новыя музэі, вакзал і [[Канцэртгебаў]] былі пабудаваныя менавіта ў гэтыя часы. Акрамя таго горад заглынула прамысловая рэвалюцыя. У гэтыя часы быў пабудаваны [[Амстэрдам-Райнскі канал]], які даў магчымасьць злучыць Амстэрдам напрамую з [[Райн]]ам, таксама быў пабудаваны й канал, які злучаў горад з [[Паўночнае мора|Паўночным морам]]. Абодва праекты значна палепшылі гандаль з астатняй [[Эўропа]]й і сьветам. У 1906 годзе [[Джозэф Конрад]] даў кароткае апісаньне Амстэрдаму як марскога курорта. Неўзабаве перад [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайной]] горад пачаў пашырацца, дзякуючы будаўніцтву новых прыгарадаў. Нягледзячы на тое, што Нідэрлянды захоўвалі нэўтралітэт у гэтай вайне, Амстэрдам пакутаваў з-за недахопу харчаваньня й мазуту. Недахоп выклікаў масавыя бунты, у якіх некалькі чалавек былі забітыя, яны атрымалі назоў «Бульбяных бунтаў». Людзі рабавалі крамы й склады, дзеля атрыманьня прадуктаў харчаваньня<ref>[http://www.collectie.legermuseum.nl/sites/strategion/contents/i004516/arma39%20het%20aardappeloproer%20in%201917.pdf «Aardappeloproer – Legermuseum»] {{ref-nl}}</ref>.
 
[[Нямеччына]] ўварвалася ў Нідэрлянды 10 траўня 1940 году і ўзяла пад свой кантроль краіну. Некаторыя грамадзяне Амстэрдаму хавалі габрэяў, тым самым падвяргаючы сябе й свае сем’і высокай рызыцы адпраўленьня за краты альбо ў [[канцэнтрацыйны лягер|канцэнтрацыйныя лягеры]], у якія былі дэпартаваны больш за 100 тысячаў галяндзкіх габрэяў. Напрыканцы [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]], сувязь з астатняй часткай краіны была страчана, з-за чаго ў горадзе пачаўся голад. Многія грамадзяне зьехалі ў вёску, астанія харчаваліся [[сабака]]мі, [[котка]]мі, [[цукровы бурак|цукровымі буракамі]] й цыбулінамі [[тульпан]]аў, каб застацца ў жывых<ref>[https://web.archive.org/web/20080920052703/http://www.nos.nl/nosjournaal/dossiers/60jaarbevrijding/60jaar_hongerwinter.html «Kou en strijd in een barre winter»]. NOS. {{ref-nl}}</ref>. Большасьць дрэваў у Амстэрдаме было высечана на паліва.
 
Многія новыя прыгарады, як то Осдарп, Сьлётэваарт, Сьлётэрмэер й Гэўзэнвэлд, былі пабудаваны ў гады пасьля Другой сусьветнай вайны<ref>[https://web.archive.org/web/20080503180139/http://www.slotervaart.amsterdam.nl/stadsdeel_in_beeld/geschiedenis «Stadsdeel Slotervaart – Geschiedenis»]. Municipality Amsterdam. {{ref-nl}}</ref>. Гэтыя прыгарады зьмяшчаюць шмат грамадзкіх паркаў і маюць шырокія й адкрытыя прасторы. З-за вайны й іншых інцыдэнтаў XX стагодзьдзя, амаль увесь цэнтар гораду прыйшоў у непрыдатнасьць. Многія палітыкі й іншыя ўплывовыя асобы выказвалі пляны перабудовы большай часткі гораду. Таксама існаваў рост попыту на офісныя будынкі й будаўніцтва новых аўтамабільным дарог<ref>[http://www.stadsherstelamsterdam.nl/ «Stadsherstel Missie/Historie»]. Stadsherstelamsterdam.nl/</ref>. [[Амстэрдамскі мэтрапалітэн]] быў адчынены ў 1977 годзе.
 
== Геаграфія ==
Радок 192:
== Эканоміка ==
[[Файл:ZuidasAmsterdamNederland2011.jpg|міні|280пкс|Зёйдас — бізнэсовы цэнтар Амстэрдаму]]
Амстэрдам зьяўляецца фінансавай і бізнэсовай сталіцай Нідэрляндаў<ref>[http://www.ez.amsterdam.nl/page.php?menu=24&page=6 Amsterdam – Economische Zaken]. ez.amsterdam.nl {{ref-nl}}</ref>. Горад у цяперашні час зьяўляецца адным з цэнтраў міжнароднага бізнэсу. У Эўропе па гэтым паказчыку Амстэрдам займае пятае месца, прайграючы толькі [[Лёндан]]у, [[Парыж]]у, [[Франкфурт-на-Майне|Франкфурту]] й [[Барсэлёна|Барсэлёне]]<ref>[httphttps://web.archive.org/web/20080108130938/http://www.iamsterdam.com/press_room/press_releases_0/2007/european_cities European Cities Monitor 2007]{{ref-nl}}</ref>. Многія буйныя карпарацыі й банкі маюць свае штаб-кватэры ў Амстэрдаме, у тым ліку [[Royal Bank of Scotland|Каралеўскі банк Шатляндыі]], [[Akzo Nobel]], [[Heineken International]], [[ING Group]], [[Ahold]], [[TomTom]], [[Delta Lloyd Group]] і [[Philips]]. Штаб-кватэра кампаніі [[KPMG International]] знаходзіцца ў суседнім Амстэлвіне, дзе многія кампаніі месьцяцца з-за таго, што навакольныя супольнасьці дазваляюць мець поўную ўласнасьць на зямлю, у адрозьненьне ад сыстэмы арэнды зямлі ў Амстэрдаме.
 
Нягледзячы на тое, што шматлікія невялікія офісы па-ранейшаму знаходзіцца ў старым горадзе на каналах, кампаніі ўсё часьцей перамяшчаюцца за межы цэнтру гораду. Дзякуючы гэтаму паўднёвы раён Зёйдас стаў новым фінансавым і юрыдычным цэнтрам гораду<ref>[httphttps://web.archive.org/web/20071224035945/http://www.zuidas.nl/smartsite.dws?id=1044&curindex=2 Zuidas]{{ref-nl}}</ref>. Пяць найбуйнейшых юрыдычных фірмаў Нідэрляндаў, вялікая колькасьць галяндзкіх філіялаў буйных [[кансалтынг]]авых фірмаў, як то [[Boston Consulting Group]] і [[Accenture]], а таксама Амстэрдамскі міжнародны гандлёвы цэнтар разьмешчаны ў Зёйдасе.
 
Акрамя таго існуюць яшчэ тры іншыя больш дробныя фінансавыя раёны ў Амстэрдаме. Першы зь іх знаходзіцца ў навакольлях чыгуначнага вакзалу Сьлётэрдайку, дзе некалькі газэтаў, як то [[De Telegraaf]], маюць свае офісы. Тут жа знаходзяцца муніцыпальная грамадзкая транспартная кампанія «''Gemeentelijk Vervoersbedrijf''» і галяндзкі падатковы орган «''Belastingdienst''». Другі фінансавы раён знаходзіцца ў навакольлях «[[Амстэрдам Арэна|Амстэрдам Арэны]]». Трэці ў навакольлях чыгуначнага вакзалу Амстэл. Самы высокі будынак Амстэрдаму, [[Вежа Рэмбранта]], у якой знаходзіцца штаб-кватэра кампаніі [[Philips]], таксама месьціцца ў гэтым раёне<ref>[http://www.emporis.com/en/wm/ci/bu/sk/li/?id=100759&bt=2&ht=2&sro=0 Rembrandt Tower]. emporis.com {{ref-en}}</ref><ref>[http://www.philips.nl/about/index.page Philips]{{ref-nl}}</ref>.