Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
update
Rescuing 2 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 48:
«'''Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз'''» ({{мова-en|Wolverhampton Wanderers Football Club}}) — прафэсійны [[Ангельшчына|ангельскі]] [[футбольны клюб]] з гораду [[Ўулвэргэмптан]], [[Ўэст-Мідлэндс]]. Першапачаткова клюб называўся «Сэнт-Лю», бо яго заснавальнікам быў дырэктар школы Сьвятога Лукі Гары Бэркрофт. Клюб зьяўляецца адным з заснавальнікаў [[Футбольная ліга Ангельшчыны|Футбольнай лігі]]. Ганаровым віцэ-прэзыдэнтам клюбу зьяўляецца сьпявак гурта [[Led Zeppelin]] — [[Робэрт Плант]].
 
У 1953 годзе «ваўкі» аднымі зь першых брытанскіх клюбаў усталявалі асьвятляльныя пражэктары на сваём стадыёне<ref>[https://web.archive.org/web/20190910004200/http://www.footballsite.co.uk/Statistics/Articles/DidYouKnow26.htm «Floodlights»]. footballsite.co.uk.</ref>, а таксама ў пэрыяд з 1953 па 1956 гады прымалі ўдзел у таварыскіх матчах супраць вядучых замежных клюбаў да стварэньня [[Ліга чэмпіёнаў УЭФА|Эўрапейскага кубка]] ў 1955 годзе<ref>[https://www.theguardian.com/football/2014/dec/13/wolves-world-champions-honved-molineux-hungary-wembley «The night Wolves became 'champions of the world' against Honved»]. The Observer.</ref>. Сярод значных міжнародных дасягненьняў «Ўулвэргэмптана» трэба адзначыць выхад у чвэрцьфінал [[Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў УЭФА 1959—1960 гадоў|Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў 1959—1960 гадоў]], паўфінал [[Кубак уладальнікаў кубкаў УЭФА 1960—1961 гадоў|Кубка ўладальнікаў кубкаў 1960—1961 гадоў]] і другое месца ў [[Кубак УЭФА 1971—1972 гадоў|Кубку УЭФА 1971—1972 гадоў]], дзе клюб саступіў іншаму ангельскаму клюбу «[[Тотэнгэм Готспур]]».
 
Традыцыйна клюб гуляе ў залацістых кашулях і чорных шортах. «Ўандэрэрз» мае даўняе супрацьстаяньне з клюбамі з рэгіёну [[Ўэст-Мідлэндс]], але галоўным супернікам калектыву зьяўляецца «[[Ўэст Бромўіч Альбіён]]».
Радок 60:
 
=== Пачатак 20 стагодзьдзя ===
У далейшым у клюбу пачаліся цяжкія часы, падчас якіх каманда спачатку ўпарта затрымалася ў сярэдзіне турнірнай табліцы, а потым у 1906 годзе й зусім пакінула найвышэйшы дывізіён ангельскага футболу. Доўгі час «ваўкі» выступалі ня лепшым чынам, аднак, нягледзячы на гнятлівае турнірнае становішча, у 1908 годзе камандзе ўдалося заваяваць свой ​​другі [[Кубак Ангельшчыны па футболе|Кубак Ангельшчыны]]. У 1923 годзе «Ўулвэргэмптан» вылецеў у другі дывізіён, аднак гэта станоўча паўплывала на гульню каманды, і ўжо на наступны сэзон «ваўкі» здолелі вярнуцца назад. У 1932 годзе, дзякуючы выдатна прадуманай працы кіраўніцтва, клюбу ўдалося вярнуцца ў эліту, заваяваўшы прапіску ў найвышэйшым дывізіёне. На працягу 1930-х гадоў «Ўулвэргэмптан» двойчы заваёўваў срэбра ў нацыянальным першынстве й паступова стаў адным з найлепшых клюбаў Ангельшчыны. У 1939 годзе клюб у чарговы раз дайшоў да фіналу Кубка Ангельшчыны, але прайграў «[[Портсмут (футбольны клюб)|Портсмуту]]» зь лікам 4:1. Ўсё гэта адбывалася дзякуючы [[Фрэнк Баклі|Фрэнку Баклі]], які кіраваў камандай у той час. Адной рэччу, якая, магчыма, паўплывала на гэткія добрыя вынікі, было тое, што Баклі на працягу апошніх двух поўных сэзонаў да пачатку [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] настойваў на тым, каб гульцам рабілі ўліваньні экстракту залозы малпаў, дзеля падвышыньня трываласьці й прадукцыйнасьці арганізму гульцоў. Цікава, што кіраўніцтва лігі вырашыла клюб не караць<ref>[https://web.archive.org/web/20201106200914/https://www.theblizzard.co.uk/article/monkey-glands «Monkey Glands – Major Frank Buckley took Wolves to 1930s prominence with dubious injections»]. www.theblizzard.co.uk.</ref>.
 
Пасьля аднаўленьня чэмпіянату з заканчэньнем Другой сусьветнай вайны «ваўкі» пацярпелі яшчэ адзін правал у Першым дывізіёне. Гэтак жа, як і ў 1938 годзе, перамога ў апошнім матчы прынесла бы клюбу тытул, аднак параза 1:2 ад «[[Лівэрпул (футбольны клюб)|Лівэрпула]]» адкінула «Ўандэрэрз» на трэці радок. У выніку «Лівэрпул» стаў чэмпіёнам 1947 году<ref>[http://www.lfchistory.net/Articles/Article/2464 «Billy wins his only League title in 1947»]. LFChistory.net.</ref>. Гэтая гульня была апошняй для [[Стэн Каліс|Стэна Каліса]], які праз сэзон стаў галоўным трэнэрам. У першым жа сваім сэзоне, ачоліўшы каманду, Каліс прывёў «Ўулвэргэмптан» да першага тытулу за 41 год, калі ў фінале кубка Ангельшчыны быў пераможаны «[[Лэстэр Сіці]]», а праз год толькі адзіны гол не дазволіў клюбу стаць чэмпіёнам краіны, скончыўшы сэзон толькі на другім месцы.