Розьніца паміж вэрсіямі «Ігар Стасевіч»

43 байты дададзена ,  3 месяцы таму
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
(абнаўленьне зьвестак)
(Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8)
 
Выхаванец барысаўскага футболу, доўгі час гуляў за [[БАТЭ Барысаў|БАТЭ]]. 30 верасьня 2008 году забіў другі гол у браму турынскага «[[Ювэнтус Турын|Ювэнтусу]]» ў групавым раўнде [[Ліга чэмпіёнаў УЭФА|Лігі чэмпіёнаў]]. Другую палову 2010 году правёў у складзе ніжагародзкай «[[Волга Ніжні Ноўгарад|Волгі]]», якой дапамог атрымаць падвышэньне ў элітны расейскі дывізіён. У студзені 2011 году вярнуўся ў Беларусь, стаўшы гульцом «[[Гомель (футбольны клюб)|Гомелю]]», дзе ў першы сэзон здолеў зарабіць 13 галявых перадачаў. Дзякуючы такому паказчыку на яго зьвярнулі ўвагу функцыянэры менскага «[[Дынама Менск (футбольны клюб)|Дынама]]», куды Ігар перайшоў у сьнежні 2011 году, падпісаўшы двухгадовы кантракт. У менскім клюбе стаў гульцом асновы, звычайна дзейнічаючы на пазыцыі левага паўабаронцы. У студзені 2014 году падоўжыў кантракт з дынамаўцамі<ref>[http://www.football.by/news/53222.html Стасевич продлил контракт с минским «Динамо»]. Football.by{{ref-ru}}</ref>.
 
Выдатна правёў [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2014 году|сэзон 2014 году]], у якім быў лідэрам дынамаўцаў, якія доўгі час змагаліся за золата, але ў выніку атрымалі срэбраныя мэдалі. Стасевіч разам з [[Чыгозэ Ўдоджы]] ўдвая часьцяком мяняліся флянгамі, чым блыталі сваіх супернікаў. Акрамя таго, Ігар выконваў амаль усе стандартныя ўдары свайго клюбу. Незважаючы на тое, што капітанам клюбу быў [[Дзьмітры Молаш]], з-за ягонай даволі частай адсутнасьці, функцыі капітану выконваў Ігар. Ён жа дапамог «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйсьці ў групавы этап [[Ліга Эўропы УЭФА|Лігі Эўропы]]. Стаў адным з найлепшых бамбардзіраў клюбу ў чэмпіянаце, забіўшы 8 галоў. У кастрычніку зьявіліся чуткі пра цікавасьць да Стасевіча з боку праскай «[[Спарта Прага|Спарты]]»<ref>[https://web.archive.org/web/20141019055138/http://offside.by/feed/5007/ Пражская «Спарта» претендует на Стасевича и Савицкого]. Offside.by{{ref-ru}}</ref>, якая, аднак, нічым ня скончылася. 6 лістапада 2014 году ў гасьцявым матчы супраць францускага «[[Генгам (футбольны клюб)|Генгаму]]» Ігар правёў свой 50 матч у эўракубках, аднак сапсаваў сабе настрой не рэалізаваўшы пэнальці ў гэтай сустрэчы<ref>[http://by.tribuna.com/football/1024796956.html «Генгам» – «Динамо» Минск. Стасевич проводит 50-й матч в еврокубках]. By.Tribuna.com{{ref-ru}}</ref>. Клюб трываў паразу 0:2 у той гульні. У канцы чэмпіянату Ігар і «Дынама» выглядалі ня вельмі добра, аднак гэтага хапіла, каб паводле вынікаў сэзону ён быў прызнаны найлепшым футбалістам чэмпіянату<ref>[http://football.by/news/64847.html Игорь Стасевич назван лучшим игроком чемпионата Беларуси]. Football.by{{ref-ru}}</ref>.
 
19 студзеня 2015 году даволі нечакана падпісаў кантракт з [[БАТЭ Барысаў|БАТЭ]]<ref>[http://football.by/news/65905.html Игорь Стасевич подписал контракт с БАТЭ]. Football.by{{ref-ru}}</ref>, за які правёў першыя гады сваёй кар’еры. Паводле словаў самога гульца адной з прычынаў зыходу з «Дынама» сталася звальненьне галоўнага трэнэру клюбу [[Уладзімер Журавель|Ўладзімера Жураўля]]<ref>[http://by.tribuna.com/tribuna/blogs/orsha_terminal/728751.html Игорь Стасевич: «Останься Журавель в «Динамо», велика вероятность, сделал бы то же самое»]. By.Tribuna.com{{ref-ru}}</ref>. Аднак паводле словаў уладальніка менскага клюбу [[Юры Чыж|Юрыя Чыжа]], гулец і клюб не знайшлі паразуменьня ў памеры заробку паводле новага магчымага кантракту<ref>[http://by.tribuna.com/football/1026421495.html Юрий Чиж: «Пока мы со Стасевичем очень далеки от понимания. Он хочет гораздо больше предлагаемого»]. By.Tribuna.com{{ref-ru}}</ref>. Самы пачатак сэзону паўабаронца прапусьціў з-за траўмы, аднак вярнуўся ў шэрагі на матчы супраць менскага «Дынама» (у чэмпіянаце і кубку), якія мелі даволі прынцыповы характар для Стасевіча. У выніку 19 красавіка ў матчы 2-га туру на менскім стадыёне «[[Трактар (стадыён)|Трактар]]» Ігар стаў аўтарам галявой перадачы, дзякуючы чаму [[Віталь Радзівонаў]] забіў другі гол у браму сталічнага «Дынама» (0:2).
12 667

зьменаў