Розьніца паміж вэрсіямі «Якаў Трашчанок»

148 байтаў дададзена ,  3 месяцы таму
Rescuing 1 sources and tagging 1 as dead.) #IABot (v2.0.8
(Rescuing 1 sources and tagging 1 as dead.) #IABot (v2.0.8)
Прапанаваў сваю структуру гістарычнай адукацыі. Лічыў, што гістарычная адукацыя ў Беларусі мусіць будавацца на трох курсах: першы курс — нацыянальная гісторыя, другі — рэгіянальная, трэці — усеагульная. Але парадокс у тым, што галоўнай зьяўляецца менавіта рэгіянальная гісторыя, а нацыянальная — гэта кароценькі курс гісторыі беларускіх праваслаўных земляў. Рэгіянальная — гэта гісторыя, як пісаў Трашчанок, «восточных славян, России и СССР» — ільвіная доля ўсёй нагрузкі на вучняў. Усеагульная — сьціслая гісторыя Захаду. Гісторыя ВКЛ і Рэчы Паспалітай мусіць вывучацца, паводле Трашчанка, у курсе ўсеагульнай гісторыі — ня проста адмежавана ад Беларусі, але як чужая. Такую схему плянаваў прыкласці як для школьнай адукацыі, гэтак і для вышэйшай.
 
На думку Трашчанка, пры выкладаньні гісторыі мусіла дамінаваць [[расейская мова]], пры гэтым ён лічыў, што найлепшым варыянтам, увогуле, зьяўляўся пераход на карыстаньне расейскімі падручнікамі<ref name="nc">[https://web.archive.org/web/20050218190257/http://nchas.iatp.by/arhiv/7/artyk/7.html Канцэпцыя а ля Мураўёў] // «Новы Час» № 2(7), 30.01—12.02.2003.</ref>. [[Беларуская мова|Беларускай мовай]] не валодаў<ref name="krauc">[http://www.svaboda.org/content/transcript/1789301.html Жыцьцё і сьмерць мітаў: Кастусь Каліноўскі] // «[[Радыё Свабода]]», 30 ліпеня 2009 г.</ref>.
 
== Крытыка ==
Трашчанка зьвінавачваюць у нячыстасьці мэтадаў дзеля ачарненьня апанэнтаў. У прыватнасьці, у 1965 годзе ён даслаў у газэту «[[Советская Белоруссия]]» палітычны данос на беларускага літаратара [[Мікола Прашковіч|Міколу Прашковіча]], у якім падтасаваў факты і прыпісаў М. Прашковічу тое, што той насамрэч не сьцьвярджаў<ref name="sah"/>.
 
Беларускія гісторыкі паказваюць на тое, што ў падручніках Трашчанка зьмяшчаецца цэлы шэраг фальсыфікацыяў і падтасовак<ref name="smal">[[Алесь Смалянчук|Смалянчук А.]] Ад Абэцадарскага да Трашчанка або эвалюцыя беларускай «дырэктыўнай гiстарыяграфii» (История Беларуси. В 2-х частях. Ч. 2. Под ред. Я. И. Трещенка. Могилев: МГУ, 2005. — 310 с.) [http://www.homoliber.org/ru/rp/rp030402.html]{{Недаступная спасылка|date=January 2021 |bot=InternetArchiveBot |fix-attempted=yes }} // Pепрессивная политика советской власти в Беларуси. Вып. 3. — Минск: «Мемориал», 2007. С. 351-361.</ref>. Апроч таго, у іх выказваюцца адкрытыя абразы ў бок апанэнтаў і, увогуле, прысутнічае распальваньне міжнацыянальнай варожасьці<ref name="sah"/>.
 
Доктар гістарычных навук [[Алесь Смалянчук|А. Смалянчук]] паказвае на тое, што пiсаць звычайную навуковую рэцэнзiю на падручнiкi Я. Трашчанка проста немагчыма<ref name="smal"/>, а ягоныя канцэпцыі зьяўляецца антынавуковымі<ref name="er"/>. Гісторык [[Генадзь Сагановіч|Г. Сагановіч]] характарызуе падручнікі Трашчанка як цынічную насьмешку зь беларускай гістарычнай навукі<ref name="sah"/>.
12 745

зьменаў