Мікалай Пржавальскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
{{Commonscat|Nikolai Przevalski}}
д стыль
Радок 1:
[[Выява:MPieravalski.jpg|міні|Мікалай Пржавальскі]]
 
'''Пржавальскі, Мікалай Міхайлавіч Пржавальскі''' ([[расейская мова{{lang-ru|па-расейску]]: ''Николай Михайлович Пржевальский''}}) ([[12 красавіка]] (31 сакавіка па [[стары стыль|старым стылі]]) [[1839]] – [[1 лістапада]] (20 кастрычніка па старым стылі) [[1888]]) — падарожнік і географ, дасьледчык [[Цэнтральная Азія|Цэнтральнай Азіі]], асьветнік, ганаровы член [[Пецярбурская Акадэмія навук|Пецярбурскай Акадэміі навук]] (з [[1878]]), генэрал-маёр.
 
Паходзіў са старажытнага роду [[Перавальскія|Перавальскіх/Пржавальскіх]]. Нарадзіўся ў вёсцы Кімбарава (Кімборы, цяпер Пржавальское) [[Смаленская губэрня|Смаленскай губэрні]] ў сям'і дробнага шляхціца, які паходзіў з [[Віцебшчына|Віцебшчыны]]. У [[1855]] Пржавальскі скончыў гімназію ў [[Смаленск]]у і паступіў на вайсковую службу. У [[1861]] – [[1863]] ён слухач Акадэміі Генэральнага штаба ў [[Пецярбург]]у. У гэтыя гады ім складзены «Ваенна-статыстычны агляд [[Прыамурскі край|Прыамурскага краю]]», які стаў падставай для яго абраньня у [[1864]] членам [[Расейскае геаграфічнае таварыства|Расейскага геаграфічнага таварыства]], зь якім у далейшым была зьвязана ўся яго дзейнасьць. У [[1864]] – [[1867]] выкладаў геаграфію і гісторыю ў юнкерскім вучылішчы ў [[Варшава|Варшаве]]. Знаёмства ў [[1867]] з П.П.Сямёнавым-Цян-Шанскім паўплывала на фармаваньне Пржавальскага як вучонага з шырокім кругаглядам. На працягу [[1867]] – [[1888]] Мікалай Пржавальскі ажыцьцявіў 5 вялікіх экспэдыцый: у [[1867]] – [[1869]] Усурыйскую, у [[1870]] – [[1873]] [[Манґолія|Манґольскую]], у [[1876]] – [[1877]] Лабнорскую і Джунґарскую, у [[1879]] – [[1880]] першую [[Тыбэт|Тыбэцкую]], у [[1883]] – [[1885]] другую Тыбэцкую. Раптоўная сьмерць перашкодзіла вандроўніку зьдзейсьніць пачатую ім у [[1888]] першую экспэдыцыю па [[Цэнтральная Азія|Цэнтральнай Азіі]].
 
==Унёсак у вывучэньне Азіі==
 
Галоўная заслуга Пржавальскага — дасьледаваньне [[Цэнтральная Азія|Цэнтральнай Азіі]]. Ён некалькі разоў перасёк [[Манґолія|Манґолію]], быў у Паўночным [[Кітай|Кітаі]], у пустынях [[Ґобі]], [[Алатань|Алатаня]] і [[Ардос]]а, у гарах [[Наньшань|Наньшаня]], [[Куэнь-Лунь|Куэнь-Луня]], [[Тыбэт|Тыбэта]]. У Заходнім Кітаі ён дасьледаваў [[Цайдам]], пустыню [[Такла-Макан]] і бясьсьцёкавае блукаючае возера [[Лабнор]], [[Джунгарыю]] і горы ўсходняга [[Цянь-Шань|Цянь-Шаня]]. У выніку падарожжаў Пржавальскім зроблена шмат выдатных навуковых адкрыцьцяў.
 
Радок 16 ⟶ 15:
 
У [[1891]] у яго гонар Расейскае геаграфічнае таварыства ўстанавіла срэбны мэдаль і прэмію імя Пржавальскага; у [[1946]] устаноўлены залаты мэдаль імя Пржавальскага, які прысуджаецца геаграфічным таварыствам. Імем Пржавальскага названы горад, у якім ён памёр (былы Каракол), адкрыты ім хрыбет у сыстэме Куэнь-Луня, ледавік на [[Алтай|Алтаі]], мыс на высьпе [[Ітуруп]] ([[Курыльскія выспы]]), мыс [[возера Бэнэта]] ([[Аляска]]) і шэраг відаў жывёл і расьлін, якія ён адкрыў у час падарожжа па Цэнтральнай Азіі.
 
 
{{Крыніца Гісторыя Беларусі. Асобы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Nikolai Przevalski|выгляд=міні}}
==Вонкавыя спасылкі==
*[http://asoby.belinter.net/cont.php?x=mp Арыгінальны артыкул]
*[http://www.tibet.ru/persons/przhevalsky.shtml Артыкул пра Пржавальскага на www.tibet.ru]
 
[[Катэгорыя{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Беларускія географы|Пржавальскі, Мікалай]]}}
[[Катэгорыя:РасейскіяБеларускія навукоўцы|Пржавальскі, Мікалайгеографы]]
[[Катэгорыя:Расейскія навукоўцы]]
 
[[cv:Пржевальский Николай Михайлович]]