Іван Шамякін: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Скасаваньне праўкі 2088366 удзельніка 178.121.28.199 (гутаркі)
Метка: Адмена
Радок 24:
|Сайт = [http://shamyakin-goub.iatp.by Віртуальны музэй]
}}
'''Іва́н Пятро́віч Шамя́кін''' (30 студзеня 1921  — 14 кастрычніка 2004)  — беларускі пісьменьнік. Народны пісьменьнік Беларусі (1972).
 
== Біяграфія ==
Іван Шамякін нарадзіўся ў вёсцы [[Карма (Добрускі раён)|Карма]] [[Добрускі раён|Добрускага раёну]] (цяпер [[Гомельская вобласьць]]). Скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў (1940). У 1940—1945 гадах служыў у [[Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]] — удзельнічаў у баях пад [[Мурманск]]ам, у вызваленьні [[Польшча|Польшчы]], у баях на рацэ [[Одра]]. У 1945—1948 гадах настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка [[Церахоўскі раён|Церахоўскага раёну]] (зараз [[Чарацянскі сельсавет]] Гомельскага раёну). З 1946 году вучыўся на завочным аддзяленьні Гомельскага пэдынстытуту. Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, галоўным рэдактарам альманаху «Советская Отчизна». З 1954 году — намесьнік старшыні, з 1966 году — сакратар, з 1968 году — другі сакратар, з 1971 году — першы намесьнік старшыні, у 1976—1980 гадах — першы сакратар праўленьня [[Саюз пісьменьнікаў БССР|Саюзу пісьменьнікаў БССР]].
 
У 1958 годзе разам з шэрагам іншых літаратараў Беларусі выступіў з асуджэньнем «''здрадніцкіх паводзінаў''» [[Барыс Пастарнак|Барыса Пастарнака]], ухваліўшы рашэньне аб пазбаўленьні аўтара раману «Доктар Жывага» «''званьня савецкага пісьменьніка''»<ref>https://belisrael.info/?p=8792</ref>. У 1991 годзе прызнаўся: «''Я ня ведаў Пастарнака асабіста… “Доктора„Доктора Живаго”Живаго“ я, канешне, не чытаў… ішоў за ўсімі, я верыў ім, старым і мудрым''»<ref>https://belisrael.info/?p=20500</ref>.
 
З 1980 і да вясны 1992 году  — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». Дэпутат Вярхоўнага Савету [[БССР]] (1963—1985) і [[СССР]] (1980—1989). Старшыня Вярхоўнага Савету БССР (1971—1985). З 1987 году старшыня Беларускага камітэту абароны міру.
 
У 1963 годзе як чалец дэлегацыі ўдзельнічаў у працы 28-й сэсіі Генэральнай Асамблеі [[ААН]] у Нью-Ёрку. Потым пісаў ва ўспамінах пра сваю работу ў ААН: «''Пры галасаваньні нярэдка трэба было бегчы праз усю залю, пад уедлівыя ўсьмешкі дэлегатаў іншых краін, да савецкай дэлегацыі — як галасаваць? За, супраць, устрымацца? Далёкаму ад дыпляматыі няпроста было разабрацца. А ўявіце, што на другі дзень газэты расьпісалі, што беларуская дэлегацыя прагаласавала супраць саюзнай. Што было б!''»
Радок 39:
[[Герой Сацыялістычнай Працы]] (1981). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны ІІ ступені, «Знак Пашаны», мэдалём Францыска Скарыны й іншымі мэдалямі.
 
Іван Шамякін — ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) за раман «Глыбокая плынь», Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1957) за раман «Крыніцы», Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1967) за раман «[[Сэрца на далоні]]» і пэнталёгію «Трывожнае шчасце», Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978) за кнігу «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч», Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінэматаграфіі, радыё і тэлебачаньня (1982) за кінафільм «Вазьму твой боль».
 
Шамякін пачаў пісаць мастацкія творы на роднай мове яшчэ да вайны. Будучы на фронце, друкаваў замалёўкі і вершы ў армейскай газэце на расейскай мове. У 1945 годзе апублікаваў сваю першую аповесьць «Помста» (часопіс «[[Полымя (часопіс)|Полымя]]»).
Радок 47:
Дачка Тацяна<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/773312.html У Менску адкрылі мэмарыяльную дошку Івану Шамякіну (фота)] — Радыё Свабода</ref> — мовазнавец.
 
== Бібліяграфія ==
 
=== Раманы ===
* «Глыбокая плынь» (1949, інсцэніраваны ў 1956)
* «У добры час» (1953)
* «Крыніцы» (1957, інсцэніраваны ў 1961)
* «[[Сэрца на далоні]]» (1964, інсцэніраваны ў 1965)
* «Сьнежныя зімы» (1970)
* «Атлянты і карыятыды» (1974, аднайменны кінафільм Беларускага тэлебачаньня, 1980)
Радок 61 ⟶ 62:
* Цыкл зь пяці аповесьцяў («Непаўторная вясна», 1957; «Начныя зарніцы», 1958; «Агонь і сьнег» і «Пошукі і сустрэчы», 1959; «Мост», 1965) аб’яднаны ў пэнталёгію «Трывожнае шчасьце».
 
=== Зборы апавяданьняў і аповесьці ===
* «Помста» (1945)
* «На знаёмых шляхах» (1949)
Радок 73 ⟶ 74:
* «Сцягі над штыкамі» (1976)
* «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч» (1976, экранізаваны адпаведна ў 1978 і 1980)
* «У роднай сям'ісям’і» (1986)
* «Драма» (1990)
* «Аповесьці Івана Андрэевіча» (1993)
Радок 80 ⟶ 81:
* «Сатанінскі тур» (1995)
 
=== П’есы ===
* «Ня верце цішыні» (1958)
* «Выгнаньне блудніцы» (1961)
Радок 94 ⟶ 95:
== Літаратура ==
* {{артыкул|аўтар=Гарадніцкі Я.|загаловак=Аповесць Івана Шамякіна «Гандлярка і паэт»: жанр, кампазіцыя, галасы аўтара і герояў|арыгінал=|спасылка=|аўтар выданьня=|выданьне=[[Полымя (часопіс)|Полымя]]|тып=|месца=|выдавецтва=|год=2013|выпуск=|том=|нумар=[http://www.lim.by/limbyfiles/pol5-2013.pdf 5]|старонкі=130-134}}
* Скурко А. Іван Шамякін: багатае жыццё. // Наша гісторыя, №3, 2018, с.4-12. ISBN 2617-2305
 
== Вонкавыя спасылкі ==
Радок 103 ⟶ 104:
* [http://www.svaboda.org/articlesfeatures/man/2004/10/410e6cbb-9c56-47c5-9f4a-36cd532478f4.html Іван Шамякін пахаваны на менскіх Усходніх могілках]
* [http://sb.press.net.by/scripts/show.page.new.cgi?allnumber=22106&topic=news&file=sb196-3e.txt Афіцыйны некралёг]
* [https://history.nn.by/?c=lr&i=218313 «А які гэта цуд  — армянскія марачныя каньякі!» Ён ненавідзеў капіталізм, а жыў у раскошы. Іван Шамякін: багатае жыццё]
 
{{Старшыні ВС БССР}}