Выбарг: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д выпраўленьне
→‎Гісторыя: артаграфія
Радок 22:
У 1710 годзе горад быў захоплены [[Пётар I|Пятром I]] і далучаны да [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]]. Жыхарам новае губэрні дазволілі захаваць швэдзкія законы. У прыватнасьці, гэта азначала, што прыгоннае права на жыхароў губэрні не распаўсюджвалася, аднак у горад масава пачалі перасяляцца расейцы, сфармаваўшы як мінімум два прадмесьці. У [[Расейска-швэдзкая вайна 1808—1809 гадоў|расейска-швэдзкай вайне 1808—1809 гадох]] Выбарг ужо ня ўдзельнічаў непасрэдна, але выкарыстоўваўся толькі як тылавая база. Гэтая вайна завяршылася заключэньнем [[Фрыдрыхсгамская дамова|Фрыдрыхсгамскага мірам]], па ўмовах якога ўжо ўся Фінляндыя ўвайшла ў склад Расейскай імпэрыі на правах Вялікага княства, да складу якой быў далучаны і непасрэдна Выбарг.
 
Эканамічны дабрабыт XIX стагодзьдзя значна павялічыў насельніцтва Выбаргу, горад стаў другім паводле насельніцтву і эканамічнага разьвіцьця ў Вялікім княстве Фінляндзкім. Да 1910 году ў горадзе налічвалася 50 тысяч жыхароў, зь якіх 81% складалі [[фіны]], 10% — [[швэды]], 6,5% — [[расейцы]], 0,7% — [[немцы]], 1,1% — астатнія. У горадзе знаходзілася вялікая колькасьць прамысловых прадпрыемстваў, з 1888 году дзейнічаў працоўны зьвяз, які меў асобную сэкцыю расейскіх працоўных<ref>Новосёлова З. А. Выборг на переломе истории // Страницы выборгской истории. Краеведческие записки. — Выборг, 2000.</ref>. Пасьля [[Рэвалюцыя 1917 году ў Расеі|Расейскай рэвалюцыі ў 1917 годзе]] ўжо на пачатку 1918 году [[Фінляндыя]] аб’явіла незалежнасьць, аднак у краіне пачалася [[Грамадзянская вайна ў Фінляндыі|грамадзянская вайна]], дзе камуністы, падтрыманныя расейцамі, змагаліся за ўладу супраць буржуазна-дэмакратычных сілаў. Выбарг быў галоўных горадам камуністаў, але ў красавіку горад быў узяты пад кантроль дэмакратычных сілаў. У 1930-я гады Выбарг з прылеглай тэрыторыяй лічыўся цэнтрам прамысловасьці Фінляндыі. У 1938 годзе ў горадзе дзейнічала 38 прамысловых прадпрыемстваў розных галін. Горад заставаўся фінскім да 1940 году пакуль СССР не захапіўсязахапіў яго паводле вынікаўпадчас [[Савецка-фінляндзкая вайна (1939—1940)|савецка-фінляндзкай вайны]].
 
== Крыніцы ==