Мікалай Кастамараў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Біяграфія: артаграфія
Радок 1:
{{Навуковец}}
'''Мікалай Кастамараў''' (16 траўня 1817, в. Юрасаўка, [[Варонеская губэрня|Варонежская губэрня]] — 19 красавіка 1885, [[Санкт-Пецярбург]]) — украінскі і расейскі гісторык, паэт, мысьляр.
 
== Біяграфія ==
У 1842 годзе Кастамараў надрукаваў магістарскую [[дысертацыядысэртацыя|дысертацыюдысэртацыю]] «Пра значэньне [[Уніяцтва|уніі]] ў заходняй Расіі». Прызначаны ўжо дыспут не адбыўся з прычыны паведамленьня арцыбіскупа Харкаўскага Інакенція пра абуральны зьмест кнігі. Хоць гаворка ішла толькі пра некалькі няўдалыя выразы, пецярбурскі прафэсар Мікалай Устралаў, які па даручэньні Міністэрства народнай асьветы разьбіраў працу Кастамарава, даў пра яго такі водгук, што кнігу загадана было спаліць. Кастамараву дазволена было напісаць іншую магістарскую дысертацыю, і ў канцы 1843 году ён прадставіў на факультэт працу пад назвай «Пра гістарычнае значэньне расейскай народнай паэзіі», якую і абараніў у пачатку наступнага году.
 
Кастамараў з некалькімі аднадумцамі стварыў у [[Кіеў|Кіеве]] таемнае таварыства — «Кірыла-Мефодзьеўскае брацтва», мэтай якога было ўтварэньне канфэдэрацыі [[славяне|славянскіх народаў]]. Калі гэтае таварыства было выкрыта, Кастамараў каля году правёў у зняволеньні ў Аляксееўскім равеліне Петрапаўлаўскай крэпасьці, а пасля сасланы ў [[Саратаў]] з забаронай выкладаць і публікаваць свае працы.
Радок 14:
{{Крыніцы}}
 
{{Парады артыкулу|артаграфія}}
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кастамараў, Мікалай}}
[[Катэгорыя:Расейскія гісторыкі]]
[[Катэгорыя:Украінскія гісторыкі]]