Анатоль Вярцінскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія, афармленьне, дапаўненьне
→‎Паэзія: вікіфікацыя
Радок 16:
=== Паэзія ===
 
Дэбютаваў з вершамі ў 1950-я ў студэнцкай газэце «Беларускі ўнівэрсытэт», газэце «[[Чырвоная зьмена]]», часопісы «[[Маладосьць (часопіс)|Маладосьць]]».
 
Першая з напісаных ім паэм дала назву і першаму зборніку вершаў — «Песьня пра хлеб» (1962 г.). У ёй распавядаецца пра хлеб, пра тое, як ён выпякаўся маці ў вясковай пячы ў часы маленства аўтара. Але ва ўсім гэтым такая паэтызацыя, узвышэньне праяў штодзённага жыцьця, што чытач пранікаецца духам таго часу, адчуваючы водар хлеба, выпечка якога суправаджалася ўрачыстымі прыгатаваньнямі і дзеяньнямі. Пачынаецца твор з восеньскага пэйзажу: паэт сузірае кружэньне кляновага лісця, што выклікае ў яго цёплыя ўспаміны аб мінулым, аб тым, як збіральіся лісты дзеля таго, каб на іх леглі боханы духмянага хлеба. Паэма — гімн хлебу, сялянскай печы, маці, чалавечай працы. Паэт у сваіх узвышаных роздумах сьягае думкай у прасторы сусвету, аднак пры гэтым не адрываецца ад зямлі, ад жыцьцёвай асновы.