Мікалай Кастамараў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, артаграфія
→‎Біяграфія: дапаўненьне
Радок 8:
 
Пасля сьмерці [[Мікалай I|Мікалая I]] Кастамараў атрымаў поўнае памілаваньне, стаў прафэсарам [[Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Пецярбурскага ўнівэрсітэту]], пакінуў 21 том сваіх прац. Асноўная праца: «Расейкая гісторыя ў жыцьцяпісах яе найгалоўнейшых дзеячаў». Таксама Кастамараў вядомы афарызмам: «''Праўдзівая любоў гісторыка да сваёй бацькаўшчыны можа выяўляцца толькі ў строгай пашане праўды''».
 
Выйшаўшы ў 1862 годзе са складу прафэсараў пецярбурскага унівэрсітэта, Кастамараў ўжо не мог больш вярнуцца на кафедру, бо яго палітычная добранадзейнасць ізноў была пад падазрэньнем, галоўным чынам, з прычыны намаганьняў маскоўскага «ахавальнага» друку. У 1863 годзе яго запрашаў на кафедру Кіеўскі ўнівэрсітэт, ў 1864 годзе — Харкаўскі, ў 1869 годзе — ізноў Кіеўскі, але Кастамараў, па ўказаннях Міністэрства народнай асветы, павінен быў адхіліць усе гэтыя запрашэнні і абмежавацца адной літаратурнай дзейнасьцю, якая таксама замкнулася ў больш цесныя рамкі. Пасля ўсіх гэтых цяжкіх удараў Кастамараў як бы астудзеў да сучаснасьці і перастаў цікавіцца ёю, канчаткова сыдучы ў вывучэнне мінулага і ў архіўныя працы. Адзін за адным зьяўляліся ў свет яго працы, прысьвечаныя буйным пытанням па гісторыі Маларосіі, Расейскай дзяржавы і [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. У 1863 годзе былі надрукаваныя «Паўночнарасейскія народапраўствы», якія ўяўлялі сабой апрацоўку аднаго з курсаў, які чытаў Кастамараў у Пецярбурскім унівэрсітэце. У 1866 годзе ў «Весьніку Эўропы» зьявілася праца «Смутны час маскоўскай дзяржавы», затым — «Апошнія гады Рэчы Паспалітай». У пачатку 1870-х гадоў Кастамараў пачаў працу «Пра гістарычнае значэньне расейскай песеннай народнай творчасьці». Перапынак працы ў архівах у 1872 годзе, выкліканы паслабленьнем зроку, даў Кастамараву нагоду да складаньня «Расейскай гісторыі ў жыцьцяпісах найгалоўнейшых яе дзяячоў».
 
== Крыніцы ==