Летапісец вялікіх князёў літоўскіх: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Літаратурны твор|Мова арыгіналу=старабеларуская мова|Жанр=летапіс|Н...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 17:27, 15 студзеня 2021

Летапісец вялікіх князёў літоўскіх — найстарэйшы вядомы летапісны твор зь ліку беларуска-літоўкіх летапісаў. У летувіскай гістарыяграфіі азначаецца таксама як «1-я рэдакцыя Літоўскае хронікі». Апісвае палітычную гісторыю Вялікага Княстава Літоўскага за кругабег ад сьмерці Гедыміна (1341) да канца XIV стагодзьдзя. «Летапісец» напісаны па-старабеларуску невядомым аўтарам напрыканцы 1420-х гадоў у Смаленску. Упершыню апублікаваны ў 1823 годзе Ігнацыем ДанІловічам у «Dziennik Wilenski».

Летапісец вялікіх князёў літоўскіх
Жанр: летапіс
Мова арыгіналу: старабеларуская мова
Год напісаньня: 1420-я гады
Публікацыя: 1823 год

Апісаньне

У творы ў форме суцэльнага апавяданьня прадстаўленая змова Альгерда й Кейстута супраць Яўнута, грамадзянскія войны між Вітаўта й Ягайлы й між Сьвідрыгайлы і Жыгімонта. Гэтая частка напісана ў 1390-я гады з мэтай гістарычнага абгрунтавання правоў Вітаўта на вялікае княжаньне ў Вільні.

Другая частка, больш фрагмэнтарная, характарызуецца царкоўна-рэлігійнымі поглядамі на падзеі й складаецца з кароткіх апавяданьняў пра палітычнае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага апошняй чвэрці XIV стагодзьдзя. Поўная рэдакцыя ўключае яшчэ «Аповесьць пра Падольле», дзе распавядаецца пра бітву на Сініх Водах і пра паход Вітаўта ў гэтыя месцы.

Летапіс захаваўся ў розных сьпісах (Віленскім, Супрасьльскім, Слуцкім, Красінскага, Рачынскага й інш.), летапісных зводах і гістарычных кампіляцыях. У XV стагодзьдзі паслужыла асновай часткі Беларуска-літоўскай летапісе 1446 і часткова выкарыстаная польскім гісторыкам Янам Длугаша ў «Гісторыі Польшчы». У XVI стагодзьдзі «Летапісец» увайшоў у склад другога й трэцяга летапісных збораў, празь якія перайшоў у «Хроніку польскую, літоўскую, Жамойцкуб і ўсяе Русі» Мацея Стрыйкоўскага. «Летапісец» быў вядомы таксама ў Паўночна-Усходняй Русі, дзе ня раз перапісваўся і перапрацоўваўся (сьпісы Дуброўскага, Пагодзіна й інш.).

Летапіс быў перакладзены ў польскую, нямецкую, літоўскую, лацінскую й расейскую мовы.

Літаратура