Полацкі летапіс: розьніца паміж вэрсіямі

д
няма апісаньня зьменаў
(Створана старонка са зьместам '{{Літаратурны твор|Назва=Полацкі летапіс|Жанр=летапіс|Напісаны=XII ст.}} '''...')
 
дНяма апісаньня зьменаў
На думку прыхільнікаў [[Гіпотэза|гіпотэзы]], на карысьць існаваньня такога летапісу сьведчыць апавяданьне ў Кіеўскім летапісе (пад 1159) пра вяртаньне на полацкі сталец, раней выгнанага палачанамі кн. [[Рагвалод-Васіль Рагвалодавіч|Рагвалода-Васіля Барысавіча]]. Апавяданьне складзенае відавочцам зь яскравымі дэталямі. Другім [[Доказ|доказам]], на іхнюю думку, зьяўляецца фрагмэнт (пад 1180) з [[Іпацьеўскі летапіс|Іпацьеўскага сьпісу]] пра паход [[Сьпіс кіеўскіх князёў|кіеўскіх]], [[Сьпіс чарнігаўскіх князёў|чарнігаўскіх]] і [[Сьпіс полацкіх князёў|полацкіх князёў]] сумесна з [[Наўгародзкая рэспубліка|наўгародцамі]] пад [[Друцак (вёска)|Друцак]], залежны ад [[Сьпіс смаленскіх князёў|смаленскіх князёў]] (тым часам смаленскім кн. быў [[Давыд Расьціславіч]]). Пра тутэйшы, полацкі запіс сьведчыць дэталізацыя — дакладная дата падзеі, падрабязны пералік князёў.
 
Пра існаваньне летапісаньня ў Полацку наогул паведамляў [[Васіль Тацішчаў|В. М. Тацішчаў]] (пачатак XVIII ст.), які ў сваёй працы «''Гісторыя Расійская''» узгадваў пра [[Сьпіс (тэкст)|сьпіс]], які належаў пецярбурскаму архітэктару [[Пётар Яропкін|П. М. Яропкіну]], і дзесяць разоў спасылаўся на зьмест сьпісу, які, аднак, не дайшоў да нашых дзён — зьнікнуў падчас пажараў у [[Масква|Маскве]] ў 1812 годзе. Гісторык выпісаў толькі некаторыя фрагмэнты, у т.л. летапісны артыкул 1217 г., пра астатняе В. М. Тацішчаў заўважыў: ''«…много о полоцких, витебских и других князей писано, токмо я не имел времени всего выписать и потом не достал…»''<ref>Татищев В. Н. … С. 269.</ref>.
 
Магчыма, што ў Полацкай зямлі было створанае, а потым трапіла ў [[Кіеў]] і «Паданьне пра Ўсяславічаў», зафіксаванае ў Лаўрэнцьеўскім сьпісе пад 1128 годам. На думку [[Юры Заяц|Ю. А. Зайца]], яно зьяўляецца пераказам тэксту гістарычнае песьні, пашыранай на тэрыторыі [[Полацак|Полаччыны]] ў кан. XI — пач. XII ст.
5224

зьмены