South Park: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rotondus (гутаркі | унёсак)
Радок 86:
* Бацькі Кені — '''Ст’юарт і місіс Макормік'''. Яны вельмі бедныя й трываць ня могуць адзін аднаго. Ст’юарт у маладосьці быў дружны з бацькам Кайла, але пазьней запіў і ў рэшце рэшт стаў скончаным алькаголікам. Імя маці Кені ня разу не прамаўлялася ў сэрыяле. Апроч Кені, у іх ёсьць сын і дачка, якія ні разу актыўна не ўдзельнічалі ў сэрыяле.
* Маці Картмана — '''Ліянна Картман'''. Яна порназорка, вядзе вельмі бязладнае палавое жыцьцё, пры гэтым — любячая маці. Пасьля таго, як у эпізодзе 113 Картман задаўся пытаньнем пра тое, хто яго бацька, высьветлілася, што яна — гермафрадыт і зьяўляецца насамрэч яго бацькам. Ліянна вельмі кахае Эрыка й таму неміласэрна песьціць; першая спроба нешта зрабіць зь яго нетрывалым характарам дэманструецца ў эпізодзе 1007.
* Бацькі Баттэрса — '''Крыс і Лінда Стотч'''. З выгляду шчасьлівая сям’я, насамрэч яны й вінаватыя ў кучы комплексаў і інфантыльным характары Баттэрса. Крыс — дэспат, які звычайна карае сына ні за што й патрабуе звароты «сэр», а таксама ён лятэнтны гомасэксуалістгомасэксуал; Лінда з выгляду любячая маці, аднак яна спрабавала забіць Баттэрса ў эпізодзе 514 і прадаць як хатнюю жывёліну [[Пэрыс Хілтан]] у эпізодзе 812.
* Бацькі Твіка — '''Рычард і місіс Твік'''. Рычард — уладальнік кавярні, і таму, зь дзяцінства бесьперапынна напампоўвае сына кавай, ён давёў яго да нэрвовага засмучэньня.
* Бацькі Тымі — '''Хэлен і Рычард'''. Зьяўляюцца ў сэрыяле толькі аднойчы (у сэрыі 404) і ні зьнешне, ні па ступені разумовага разьвіцьця нічым не адрозьніваюцца ад сына.
Радок 93:
* '''Айк Брафлоўскі''', прыёмны сын Джэральда й Шэйлы, па нацыянальнасьці — канадзец. Ён ня ўмее як сьлед размаўляць, аднак часам у ім выяўляюцца дзіўныя здольнасьці, таму яго раней належнага ўзросту аддалі ў дзіцячы садок. Як і ўсе канадзкія дзеці ў сэрыяле, ён вельмі нагадвае мяч, таму Кайл любіць гуляць зь ім у гульню «Пні малога».
* '''Джымба Кэрн''' і '''Нэд Гербланскі''', двое сяброў і вялікіх аматараў паляваньня (яны вядуць на кабэльным канале перадачу «Паляваньне й забойства», якую звычайна глядзяць каля 12 чалавек). Джымба — дзядзька Стэна, вялікі аматар жорсткага порна; з Нэдам ён пазнаёміўся ў [[Віетнам]]е. У Нэда няма адной рукі й з-за цыгарэтаў ён ня можа размаўляць без галасавога апарата.
* Школьны настаўнік: '''містэр Гербэрт Гарысан''' (у цяперашні час '''місіс Гарысан''', пасьля зьмены полу ў 901-м эпізодзе ''Mr. Garrison’s Fancy New Vagina'') і міс '''Чоксондык'''. Містэр Гарысан у першых трох сэзонах працаваў настаўнікам у трэцяга кляса й пакутаваў ад няздольнасьці прызнаць сябе геем (хоць у сэрыяле шмат разоў на гэта намякалі). Вынікам унутраных супярэчнасьцяў стала спроба весьці асобны ад людзей лад жыцьця. У рэшце рэшт Гарысан прызнаўся самому сабе ў гомасэксуалізьмегомасэксуальнасьці й стаў працаваць выкладчыкам у дзіцячым садку. У 14 сэрыі 6-га сэзону вярнуўся ў школу. Зь дзяцінства й аж да гэтага эпізоду ў яго на руцэ заўсёды была лялька '''містэр Капялюш''', якую ён выкарыстоўваў для выкладаньня й пры гэтым сам лічыў жывой істотай. З 14-й сэрыі 6 сэзону містэр Капялюш зьнікае, а ў Гарысана зьяўляецца палюбоўнік — містэр Мазахіст. Міс Чоксандык — векавуха з агіднымі абвіслымі грудзьмі й касавокасьцю. Гіне ў 7 сэрыі 6 сэзону.
* '''Джэрам (Шэф) Макэлрой''', школьны кухар. У нейкім сэнсе самы разумны дарослы пэрсанаж сэрыялу. Ён — адзіны дарослы, якому давяраюць дзеці, і таму часта ён сьпявае ім песьні пра мэнструальны цыкл, зьяўленьні дзяцей, прастытутках, [[чэлес]]ах і іншых цікавых рэчах. У Шэфа ёсьць паўвар’яты бацькі, якія жывуць у Шатляндыі й памяшаныя на ўласных сустрэчах з [[Лахнэская пачвара|Лахнэскай пачварай]]. Шэф гіне ў 1 сэрыі 10 сэзону (гэта выклікана сыходам Язэпа Хайэса, які агучваў шэфа, з сэрыялу).
* '''Містэр Мэкі''', сацыяльны пэдагог пачатковай школы, які сканчвае свае фразы пытаньнем «М’кей?». У сэрыі 611 зьяўляюцца бацькі Містэра Мэкі.
Радок 109:
* '''Ісус Хрыстос''', кіраўнік кабэльнага тэлешоў «Ісус і яго сябры». Апроч яго, у сэрыяле зьяўляюцца іншыя рэлігійныя прарокі — разам яны складаюць каманду супэргерояў «Super Best Friends». Гіне ў эпізодзе 617. Некалькі разоў у сэрыяле зьяўляецца й сам '''Госпад Бог''' — істота, падалена якая нагадвае ката.
* '''Санта Клаўс''', зьяўляецца ўпершыню ў эпізодзе 315 як выканаўца песенек пра сябе. У іншых эпізодах (617, 814) звычайна зьяўляецца са зброяй.
* '''Вялікі Гей Эл''', пэрсанаж, упершыню які зьявіўся ў сэрыі 104. Скаўт зь дзяцінства, шоўмэн і начальнік прытулку для жывёлін-гомасэксуалістаўгомасэксуалаў.
* '''Містэр Мазахіст (Слэйу)''', які адкрыта дэманструе свае схільнасьці да гомасэксуалізмугомасэксуальнасьці, што жыў зь містэрам Гарысанам да таго часу, пакуль той не зьмяніў пол у 901-м эпізодзе. Цяпер містэр Слэйу замужам за Вялікім Геем Элам.
* '''Ручнічок''', разумны «супэрручнік», створаны для таго, каб выцірацца пасьля мыцьця. Падчас выпрабаваньняў ён выпаліў цыгарэту з [[марыхуана]]й і зьбег зь лябараторыі. Ручнічок дае парады па выкарыстаньні ручнікоў. Гэты пэрсанаж фігуруе ў пяці сэрыях: у 508-й, якая завецца ''Towelie'' і ў якой мы ўпершыню знаёмімся з героем, у 509-й ''Osama Bin Laden Has Farty Pants'', у якой у героя ўсяго дзьве рэплікі, у 606-й ''Professor Chaos'', у якой ён прымае ўдзел у конкурсе на месца лепшага сябра, у 701-й ''I’m a Little Bit Country'', у якой пэрсанаж бачны толькі на заднім пляне й не прамаўляе слова, і ў 1005 ''«Million Little Fibers»'', дзе выступае ў галоўнай ролі, напісаўшы мэмуары пра сваё нялёгкае жыцьцё.
* '''Дзеці-[[готы (субкультура)|готы]]''', у тым ліку Генрыэта, якая упершыню зьяўляецца ў 714-м эпізодзе ''(«Разыначкі»)''. Стала сядзяць на заднім двары школы каля сьметніка (мабыць наогул ня ходзяць на ўрокі), паляць, гавораць пра боль і чытаюць гатычныя вершы.