Розьніца паміж вэрсіямі «Вайна за Кастыльскую Спадчыну»

 
 
== Перадумовы ==
Генрых ІV ажаніўся на [[Жаана Партугальская|Жаане Партугальскай]], дачцэ Альфонса V у [[1455]] годзе. Да гэтага моманту неаднаразова караля падазравалі ў [[гомасэксуалізмгомасэксуальнасьць|гомасэксуалізьмегомасэксуальнасьці]] альбо ў тым, што ён быў [[імпатэнт]]ам. Так ці іначай, але ўласных дзяцей, якія б былі яго прамымі спадкаемцамі, у караля не было. Неўзабаве Жаана займела каханка ў асобе [[Бэльтран дэ Куэва|Бэльтрана дэ Куэва]]. Калі ў [[1462]] годзе нарадзілася [[Хуана (прынцэса Кастыльская)|Хуана]], яе паходжаньне адразу было пастаўлена пад сумнеў, і яна атрымала мянушку «Ля Бэльтранэха» ({{мова-es|«La Beltraneja»}}). Генрых абвясьціў свайго зводнага брата [[Альфонса (прынц Кастыльскі)|Альфонса]] сваім спадкаемцам у 1464 годзе, але Альфонса памёр у 1468-м. Тады Генрых назваў сваім спадкаемцам Ізабэлу, Альфонсаву сястру і сваю зводную сястру. Паводле [[Дамова ў Лёс Торас дэ Гісанда|Дамовы ў Лёс Торас дэ Гісанда]], заключанай паміж каралём і прынцэсай, яна магла выйсьці замуж толькі з каралеўскага дазволу.
 
У [[1469]] годзе, нягледзячы на дамову, Ізабэла пабралася шлюбам са спадкаемцам Арагонскае кароны, Фэрдынандам. У адказ на зламаньне ўмоваў пагадненьня Генрых абвясьціў Хуану наступнай каралевай. У час гэтых падзеяў бацька Фэрдынанда, [[Ян II (кароль Арагону і Навары)|Ян II]], толькі скончыў вайну супраць бунтаўнічых каталянцаў і пачаў барацьбу з каралём Францыі, які, у сваю чаргу, стаў хаўрусьнікам супернікаў сына і нявесткі Яна ІІ.
1427

зьменаў