Ігар Тур: розьніца паміж вэрсіямі

беларускі журналіст
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Czalex (гутаркі | унёсак)
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 00:52, 13 студзеня 2021

Ігар Турбеларускі журналіст, прапагандыст рэжыма Аляксандра Лукашэнкі.

Ігар Тур
Род дзейнасьці прапагандыст
Дата нараджэньня 26 сакавіка 1989(1989-03-26) (35 гадоў)
Месца нараджэньня Горадня
Месца вучобы
Занятак журналіст
Месца працы
Узнагароды Мэдаль Францішка Скарыны (2021) і іншыя

Біяграфія

Вырас у пасёлку Першамайскі Лідзкага раёна.

Скончыў Інстытут журналістыкі БДУ.

Працаваў на Беларускім радыё і Радыё «Бі-Эй»[1].

З 2014 г. працуе на тэлеканале АНТ. Асьвятляў мерапрыемствы з удзелам А. Лукашэнкі.

Прапагандысцкая дзейнасьць

Здымаў сюжэты з ачарненьнем дэмакратычнай апазыцыі[2][3][4][5].

Пасьля масавых пратэстаў у 2020 годзе, якія суправаджаліся арыштамі, катаваньнямі і сьмерцямі пратэстоўцаў, а таксама звальненьня шматлікіх супрацоўнікаў тэлевізіі, нязгодных з інфармацыйнай палітыкай рэжыма А. Лукашэнкі, стаў адной з цэнтральных фігураў афіцыйнае прапаганды[6][5].

Дэманстраваў у перадачах матар’ялы тэлефоннай праслушкі няяснага паходжаньня[7]

Сям’я

Бацька — інжынэр-энэргетык, маці — дырэктар Палацу культуры г. Ліды[8].

Узнагароды

Пераможца XIII нацыянальнага конкурсу «Тэлевяршына» ў намінацыі «Найлепшы рэпартэр» (2017)[1].

11 студзеня 2021 А. Лукашэнка ўзнагарадзіў Тура Мэдалём Францішка Скарыны «за прафесіяналізм і асабісты ўнёсак у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і нацыянальнай журналістыкі». Разам зь ім розныя ўзнагароды таксама атрымалі прапагандысты Рыгор Азаронак, Андрэй Мукавозчык і іншыя[9].

Зноскі

  1. ^ а б Біяграфія на сайце АНТ (па-расейску)
  2. ^ Вядучы АНТ Ігар Тур: Яўген Афнагель — хто гэта? - Наша Ніва, 18.11.2019
  3. ^ «Ложь беглых»: Кого финансировал Андрей Стрижак — себя или белорусские протесты? Рубрика «Будет дополнено» [«Хлусьня зьбеглых»: Каго фінансаваў Андрэй Стрыжак — сябе ці беларускія пратэсты? Рубрыка «Будзе дапоўнена»] — АНТ, афіцыйны сайт (па-расейску)
  4. ^ Вядучы АНТ Тур: Жэст Ціханоўскай і яе сябровак — кахаць, біць, рэзацьНаша Ніва. 25.07.2020
  5. ^ а б «Нацистский мятеж в Беларуси». Яркие цитаты госСМИ [«Нацыстоўскі мяцеж у Беларусі». Яскравыя цытаты дзяржаўных СМІ] — MediaIQ, 18.12.2020 (па-расейску)
  6. ^ Як пасля выбараў змянілася рэдакцыйная палітыка дзяржаўных СМІ і кім замянілі звольненых журналістаўНаша Ніва, 04.11.2020
  7. ^ На гостелеканале показали первый эпизод «расследования ОНТ» о «создателях „Страны для жизни“» [На дзяржаўным тэлеканале паказалі першы эпізод «рассьледваньня АНТ» пра «стваральнікаў „Краіны для жыцьця“»] — Onliner, 11.01.2021 (па-расейску)
  8. ^ Игорь Тур, политический обозреватель ОНТ: «Первую свою практику я проходил в „Лідскай газеце“» [Ігар Тур, палітычны аглядальнік АНТ: «Першую сваю практыку я праходзіў у „Лідскай газеце“»] — Лідская газета, 28.05.2020
  9. ^ Каго Лукашэнка ўзнагароджвае ордэнамі і медалямі? Топ-7 недарэчных выпадкаўБелсат, 12.01.2021