Сальвадор Далі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Yann (гутаркі | унёсак)
Rotondus (гутаркі | унёсак)
д →‎Юнацтва: афармленьне, стыль
Радок 31:
У 1923 Сальвадора на год выключылі з акадэміі за сапраўдны ці ўяўны ўдзел у радыкальных арганізацыях. На кароткі тэрмін ён апынуўся ў турме ў 1924 годзе, хутчэй за ўсё за анархічныя погляды<ref name="dali-genius">[http://www.dali-genius.ru/biography.html Биография Сальвадора Дали]. ХХ век глазами гения</ref>. У 1925 годзе вярнуўся ў Акадэмію, каб працягнуць навучаньне. Знаёмства з новымі плынямі ў жывапісу разьвівалася — Далі экспэрымэнтаваў з мэтадамі [[кубізм]]у й [[дадаізм]]у. З 1925 па 1929 гады супрацоўнічаў з барсэлёнскім выданьнем «Gaceta de Arte». У 1926 годзе яго паўторна й назаўсёды выключаюць з Акадэміі, бо, атрымаўшы высокія ацэнкі францускіх мастакоў і лічачы афіцыйную адукацыю стрымліваючым фактарам, на экзамэнах ён заявіў выкладчыкам, што ведае больш іх усіх разам узятых. У тым жа годзе ён упершыню наведаў [[Парыж]], дзе пазнаёміўся з [[Паблё Пікаса]]. Спрабуючы знайсьці ўласны стыль, у канцы 1920-х Далі стварыў шэраг працаў пад уплывам Пікасо й [[Жаан Міро|Жаана Міро]].
 
У 1926 годзе ягоны сябар паэт [[Фэдэрыка Гарсія-Лёрка|Гарсія-Лёрка]] прысьвяціў маладому мастаку «[[Ода Сальвадору Далі|Оду Сальвадору Далі]]», якая вельмі ўразіла адрасата. Пасьля гэтага гомасэксуалістгомасэксуал Лёрка спрабаваў спакусіць маладога Далі, але той быў шакаваны такімі паводзінамі сябра, і іхнае сяброўства абрываецца. Пазьней паміж імі наладжваецца сяброўская перапіска, але мастак і паэт ніводнага разу больш ня бачыліся. Адсечаная галава Лёркі на карціне Далі «[[Мёд саладзейшы за кроў]]» (1926) ёсьць трагічным прадчуваньнем сьмерці паэта. Карціна «[[Маленькія рэшткі]]» (1927—1928) захавала ўспаміны аб шчасьлівых часах сяброўства Далі з Гарсія-Лёркам. У 1929 годзе Сальвадор браў удзел разам з Буньюэлем у стварэньні сюррэалістычнага фільму «[[Андалюскі сабака]]».
 
=== Сталыя гады ===