Францішак (папа рымскі): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Rotondus (гутаркі | унёсак)
Радок 85:
Дапаможны біскуп Буэнас-Айрэсу з тытулам [[Тытулярны біскуп|тытулярнага біскупа]] [[Аука (тытулярная дыяцэзія)|Аукі]] (20 траўня 1992 — 3 чэрвеня 1997). 27 чэрвеня 1992 арцыбіскупам Антоніё Кварасіна пасьвечаны ў біскупы ў катэдральным саборы Буэнас-Айрэсу. Каад’ютар (біскуп з правам спадчыны япархіі) арцыбіскуп Буэнас-Айрэса (3 чэрвеня 1997 — 28 лютага 1998). [[Арцыбіскуп]] Буэнас-Айрэсу з 28 лютага 1998 году. Вялікі канцлер Каталіцкага ўнівэрсытэту Аргентыны. Кардынал-сьвятар (з 21 лютага 2001 году) з тытулам царквы сьвятога Робэрта Беларміна.
 
На працягу 15 гадоў быў арцыбіскупам [[Буэнас-Айрэс]]у і прымасам (найвышэйшай духоўнай асобай) Аргентыны. Бэргольлё заклікаў духавенства і паству выступіць супраць абортаў і эўтаназіі. Ён пацьвердзіў царкоўнае вучэньне па асуджэньні [[гомасэксуалізмгомасэксуальнасьць|гомасэксуальнасьці]]у, хоць і заклікае не зьневажаць гомасэксуалістаўгомасэксуалаў. Ён рашуча выступае супраць заканадаўства, уведзенага ў 2010 годзе ўрадам Аргентыны, якое дазваляе аднаполыя шлюбы.
 
У 2005 годзе супраць кардынала Бэргольлё спрабавалі завесьці крымінальную справу. Яго абвінавачвалі ў дамоўленасьці з хунтай у 1976 годзе падчас «бруднай вайны», каб скрасьці двух сьвятароў-езуітаў. Гэтым сьвятарам Бэргольлё прапанаваў пакінуць службу, каб не нэрваваць улады, у той час як ксяндзы заклікалі да зьвяржэньня ўлады. Але ніякіх доказаў віны Хорхэ Бэргольлё не было.