Псыхічны разлад: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rotondus (гутаркі | унёсак)
стыль
Радок 2:
'''Псыхі́чны разла́д''' (душэўны разлад) — стан [[псыхіка|псыхікі]], адрозны ад нармальнага ці здаровага, у шырокім сэнсе. Аднак гэты тэрмін можа мець больш прыватнае значэньне ў такіх галінах, як юрыспрудэнцыя, [[псыхіятрыя]] і [[псыхалёгія]]. Супрацьлегласьцю псыхічнага разладу зьяўляецца псыхічнае [[здароўе]]. Людзі, якія здольныя прыстасавацца да ўмоваў жыцьця і вырашыць жыцьцёвыя праблемы, звычайна ацэньваюцца як псыхічна здаровыя{{Зноска|Виттхен|2006|Вітхэн|17}}. Калі ж гэтыя здольнасьці абмежаваныя і чалавек не спраўляецца з паўсядзённымі задачамі ў асабістым, сямейным жыцьці або на працы, калі ён ня ў стане дасягнуць асабістых мэтаў, то можа ісьці гаворка аб той ці іншай ступені псыхічнага разладу{{Зноска|Виттхен|2006|Вітхэн|17}}.
 
Прадстаўленьні пра тое, што зьяўляецца, а што не зьяўляецца псыхічным разладам, зьмяняюцца разам з разьвіцьцём навукі. Напрыклад, [[сацыяфобія]] яшчэ пару дзесяцігодзьдзяў таму не лічылася псыхічным разладам, а людзі, якія пакутвалі ад гэтае хваробы, лічыліся проста асабліва сарамлівымі. І наадварот, [[гомасэксуальнасьць|гомасэксуалізм]] некалькі дзесяцігодзьдзяў таму лічыўсялічылася псыхічныя разладам, якія патрабаваў лячэньня, а паводле сучаснага [[Міжнародны клясыфікатар хваробаў|Міжнароднага клясыфікатара хваробаў]] 10-га перагляду сама празь сябе сэксуальная арыентацыя як разлад разглядацца ня можа — толькі псыхалягічныя праблемы, якія ўзьнікаюць у сувязі зь ёй (F66), клясыфікуюцца як хваробы.
 
Псыхічнае захворваньне цягне зьмены і парушэньні ў сфэры [[пачуцьцё|пачуцьцяў]], [[мысьленьне|мысьленьня]], [[паводзіны|паводзінаў]], і разам з гэтым амаль заўсёды адбываюцца зьмены саматычных функцыяў арганізму{{Зноска|Виттхен|2006|Вітхэн|14}}. Стварэньне пасьпяховых псыхалягічных і мэдыкамэнтозных мэтадаў лячэньня магчыма пры супрацоўніцтве мэдыцыны і псыхалёгіі і разглядзе псыхічных разладаў з розных пунктаў гледжаньня{{Зноска|Виттхен|2006|Вітхэн|14}}. Паводле дадзеных [[Сусьветная арганізацыя здароўя|СААЗ]], кожны чацьвёрты ці пяты чалавек у сьвеце мае псыхічны або паводніцкі разлад. Прычыны многіх псыхічных разладаў да канца ня вызначаны. Маецца шэраг прыкметаў і сымптомаў, пры зьяўленьні якіх спэцыялісты рэкамэндуюць зьвяртацца на прафэсійную дапамогу<ref>{{Спасылка