Розьніца паміж вэрсіямі «Беларускі клясычны правапіс»

→‎Інтэрнэт і СМІ: БС ПР - у ліпені 2019. дадаў пасаж пра РС.
(Папраўлена і ўдакладнена інфа аб ARCHE Пачатак непасрэдна ў галоўнага рэдактара гэтага выдавецтва)
(→‎Інтэрнэт і СМІ: БС ПР - у ліпені 2019. дадаў пасаж пра РС.)
Найбольш істотнай асаблівасьцю беларускамоўных інтэрнэт-рэсурсаў зьяўляецца пераважнае выкарыстаньне ў іх інавацыйнага варыянту сучаснай літаратурнай беларускай мовы і тарашкевіцы ў якасьці артаграфіі. Паводле меркаваньня кандыдата філялягічных навук Сяргея Важніка, афіцыйная артаграфія беларускай мовы ўспрымаецца карыстальнікамі [[байнэт]]у як старая, нягнуткая, ненатуральная сыстэма, а тарашкевіца — наадварот: як гнуткі, адкрыты, свабодны ад «умоўнасьцяў» асяродак<ref>{{артыкул|аўтар=Важнік С.|загаловак=Беларуская мова ў Інтэрнэце|арыгінал=|спасылка=|аўтар выданьня=|выданьне=Acta Neophilologica VIII|тып=|месца=Olsztyn|выдавецтва=|год=2006|выпуск=|том=|нумар=|старонкі=}}</ref>.
 
Нягледзячы на тое, што ў беларускім сэгмэнце Інтэрнэту адпачатку даволі вялікая колькасьць інтэрнэт-СМІ і вэб-сайтаў прытрымліваліся якой-небудзь з варыяцый клясычнага правапісу, зь цягам часу з шэрагу прычын адбываўся пераход на афіцыйны правапіс. Так у 2007 годзе на наркамаўку перайшлі «[[Беларускае Радыё Рацыя|Беларускае радыё Рацыя]]»<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=9657 Пазьняк перавёў Радыё Рацыя на «наркамаўку»]</ref> і «[[Белсат|БелСАТ]]», у 2008 — «[[Наша Ніва]]»<ref>[https://www.svaboda.org/a/1355996.html “Наша ніва” пераходзіць на наркамаўку]</ref>, у 2013 — [[ARCHE Пачатак|ARCHE Пачатак (часопіс і выдавецтва)]], выдаючы публікацыі тарашкевіцай толькі тады, калі яны былі раней падрыхтаваныя ў гэтым правапісе, у ліпені 2019 — [http://www.radyjo.net/4 Беларуская служба Padio Polonia (Беларуская служба Польскага радыё)], у 2020 — [[Тузін гітоў]]. Цікава, што нават [[Спадчына (часопіс)|часопіс «Спадчына»]], намесьнікам рэдактара якога працаваў кадыфікатар клясычнага правапісу [[Вінцук Вячорка]], перайшоў на афіцыйны правапіс (па чым ціха прыпыніў сваё існаваньне)<ref>https://nn.by/?c=ar&i=11574</ref>.
 
На пачатак 2021 года з больш-менш значных інтэрнэт-рэсурсаў выкарыстоўваюць БКП-2005 [[Радыё Свабода]] і сайт [http://narodny.org/ БНФ]; свае варыяцыі тарашкевіцы ўжываюць сайты [http://www.narodnaja-partyja.org/ КХП-БНФ] і [https://bymetal.org BY METAL]. Такім чынам, сайт "Радыё Свабода" застаецца апошнім інфармацыйным, грамадзка-палітычным парталам, які функцыянуе ў клясычным правапісе. У пэўнай ступені гэта сьведчыць пра тое, што ўнармаваньне клясычнага правапісу ў 2005 годзе не апраўдала надзей і не вырашыла праблем і пытаньняў, якія мелася вырашыць.
 
=== Граматыка і мовазнаўчыя працы ===
10

зьменаў