Жыве Беларусь!: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(імя ўдзельніка выдаленае)
Скасаваньне праўкі 2169351 удзельніка 46.53.254.13 (гутаркі)
Метка: Адмена
(імя ўдзельніка выдаленае)
Радок 12:
 
Менавіта «Жыве Беларусь!» упершыню загучала як палітычны нацыянальны заклік у 1918 годзе (выступленьне А. Баліцкага ў [[Кіеўскі ўнівэрсытэт|Кіеўскім унівэрсытэце]], што А. Баліцкаму ставіў у віну [[Сямён Вальфсон |С. Вальфсон]] — «Навука на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі», 1931, С. 45), кліч ужываўся на сходах студэнтаў у 1920-х у [[Прага|Празе]], пазьней на грамадзкіх сходах у [[Парыж]]ы, [[Вільня|Вільні]]<ref name="kipiel">[[Вітаўт Кіпель]]. [http://www.nn.by/2002/08/17.htm Жыве Беларусь!] // «[[Наша Ніва]]» № 8 (270), 22 лютага 2002.</ref>.
 
Сустракаецца ў адной з вайсковых песень віцебскіх партызанаў. Аўтар тэкста<ref>У якасцi асновы быў узяты пераклад на беларускую мову верша {{iw|Аляксей Суркоў|Аляксея Суркова|ru|Сурков, Алексей Александрович}}</ref> [[Пімен Панчанка]]<ref>{{кніга
|аўтар = Пімен Панчанка.
|частка = Выбраныя пераклады.
|загаловак = Збор твораў. У чатырох тамах. Том 1. Вершы i паэмы (1934 — 1945 гг.). Выбраныя пераклады.
|спасылка = https://xn--d1ag.xn--e1a4c/pub/knihi.com/%D0%9F%D1%96%D0%BC%D0%B5%D0%BD%20%D0%9F%D0%B0%D0%BD%D1%87%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%B0/%D0%97%D0%B1%D0%BE%D1%80%20%D1%82%D0%B2%D0%BE%D1%80%D0%B0%D1%9E%20%D1%83%20%D1%87%D0%B0%D1%82%D1%8B%D1%80%D0%BE%D1%85%20%D1%82%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D1%85/1/Pancanka_Pimien.Zbor_tvorau_4_1.pdf
|адказны = [[Рыгор Іванавіч Барадулін|Р. І. Барадулін]]
|месца = [[Мінск|Мн.]]
|выдавецтва = [[Мастацкая літаратура (выдавецтва)|Мастацкая літаратура]]
|год = [[1981]]
|том = 1
|старонкі = 332
|старонак = 366
|тыраж = 17 000
}}</ref>.
{{Цытата|<poem> «На прускага ката
За вёску і хату!» -
Кліч помсты народнай заве.
Ідуць у атаку лясныя салдаты,
Грукочуць гранаты,
Грымяць аўтаматы:
— Жыве Беларусь!
Жыве!<ref>[https://www.svaboda.org/a/27855981.html Сяржук Доўгушаў: Песьня гучыць, і яе не спыніць, яна — як сьцяг]</ref><ref>[https://ok.ru/majakrainbelarus/topic/65388885437395]</ref></poem>}}
 
Па [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайне]] зрабіўся прыкметным, неад’емным элемэнтам палітычнага і духоўнага жыцьця беларускай эміграцыі. Пад назовам «Жыве Беларусь» выходзілі часапісы, а пазьней так зваўся пэрыёдык Беларускага вызвольнага руху (1957—1962, [[Ангельшчына]] — [[ЗША]]), бюлетэнь [[БЦР]] (1976—1986, [[Нямеччына]] — [[ЗША]]). Спрыяла пашырэньню клічу «Жыве Беларусь!» у Заходняй Эўропе дзейнасьць тэатральнае беларускае трупы такога ж назову. Гэтая трупа езьдзіла па Нямеччыне ў 1944—1948 гадах і сотні разоў выступала як для беларусаў, гэтак і для небеларусаў. Кліч «Жыве Беларусь!» зрабіўся стандартным для [[Аб’яднаньне беларускіх скаўтаў|беларускіх скаўтаў]] пры абавязковым характары афіцыйнага скаўцкага клічу «Напагатове!». Арганізацыі моладзі, студэнцкія й грамадзкія суполкі выдалі дзясяткі жэтонаў, плякатаў, паштовак з надпісамі «Жыве Беларусь». Арганізацыя беларуска-амэрыканскае моладзі аздобіла летнія саколкі з надпісам «Жыве Беларусь»<ref name="kipiel"/>.