Старалітва: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 6:
Таксама І. Казлоўскі пісаў: «''Ад таго ж збору ([[Вільня|Віленскага]] [[каталіцтва|рыма-каталіцкага]] збору [[1685]] году) мы даведваемся, што спрадвеку і напрыканцы [[17 стагодзьдзе|XVII стагодзьдзя]] ў [[ВКЛ|Літве]] [[каталіцтва|рымска-каталіцкія духоўныя]] насілі бараду, ня стрыглі валасоў у сябе на галаве, як гэта да нашага часу робяць [[праваслаўе|праваслаўныя]] сьвятары, і насілі мехавыя чапкі рускіх баяраў. Вядома, нарэшце, што спрадвеку і да першага падзелу [[Рэч Паспалітая|Польшчы]] ў [[1772]] годзе, галоўнымі заступнікамі [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікіх князёў літоўскіх]] лічыліся ў мясцовых [[каталіцтва|рыма-каталікоў]] св. Георгі, а перадусім св. Мікалай, Мірлікійскі цудатворца, ён жа заступнік [[Расея|Расеі]]; Казімір жа паднясёны на сьвятога заступніка [[ВКЛ|Літвы]] ўпершыню ў [[1604]] годзе. З гэтага ясна відаць, што спрадвеку і да 18 стагодзьдзя, нават і на [[Жмудзь|Жмудзі]], у асяродзьдзі [[каталіцтва|рыма-каталікоў]] панавалі ня іншыя, як [[Русь|рускія]] пачаткі, то бо "старалітва"''»<ref>Козловский И. Судьбы русского языка в Литве и на Жмуди. — Вестн. Зап. России, 1869, т. IV, кн. 11, с. 51.</ref>.
 
Паводле іншай версіі, пад тэрмінам «старалітва» разумелі паганства<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=205425&lang=ru В Лидском районе сохранилась деревня, где жили последние поклонники «старой литвы»]</ref> або тых каталікоў, якія прытрымліваліся [[Юліянскі каляндар|юліянскага календара]].<ref>[https://talpykla.istorija.lt/handle/99999/1753 Jelnios parapijos gyventojai XVII a. (Stara Litwa arba jotvingių pėdsakais Vilniaus vyskupijoje)]</ref>
== У мастацтве ==
«[[Старалітва (гурт)|Старалітва]]» — таксама назва [[Беларусь|беларускага]] [[музыка|музычнага]] гурта, які выконвае старажытную музыку.