Розьніца паміж вэрсіямі «Беларускі клясычны правапіс»

→‎Тарашкевіца ў мэдыях: Беларускай служба Польскага Радыё перайшла ў 2019 на афіцыйны правапіс.
(→‎Тарашкевіца ў мэдыях: Беларускай служба Польскага Радыё перайшла ў 2019 на афіцыйны правапіс.)
 
=== Тарашкевіца ў мэдыях ===
Ужо на пачатак 1990-х тарашкевіца зрабілася канкурэнтнаю [[наркамаўка|наркамаўцы]]<ref name="pravapis" />. У пачатку 1990-х гадоў пэўныя пэрыядычныя выданьні, напрыклад, «[[Свабода (газэта, 1990)|Свабода]]», «[[Пагоня (газэта, 1992)|Пагоня]]», «[[Наша Ніва]]», часопіс «[[Мастацтва (часопіс)|Мастацтва]]»<ref>{{Артыкул|аўтар=Налівайка Л.|загаловак=Гарыць цяпельца паўночнага сябра|выданьне=Мастацтва|год=1992|нумар=1|старонкі=27}}</ref> пачалі карыстацца правапісам, у якім частка пытаньняў беларускага [[правапісу]] і граматыкі вырашалася ў іхным выглядзе да 1933 году, у першую чаргу «пытаньне мяккага знаку», «лацінізмы», «грэцызмы на заходні лад». Забарона на публікацыю ў альтэрнатыўным правапісе тады была зьнятая. У 1996 годзе газэта «[[Свабода (газэта, 1990)|Свабода]]» выдавалася тарашкевіцай і мела пры гэтым наклад у 100 тысячаў асобнікаў<ref name="svaboda" />. Напрыканцы 1990-х гадоў пэўныя выданьні, прызначаныя для масавага чытача, такія як «[[Свабода (газэта, 1990)|Свабода]]» і «[[Пагоня (газэта, 1992)|Пагоня]]», перайшлі на выпуск у [[наркамаўка|афіцыйным варыянце артаграфіі]]. Пры гэтым, у прыватнасьці, наклад газэты «Свабода» паступова зьмяншаўся, дасягнуўшы скарачэньня ў 20 разоў, і ў выніку выданьне перастала існаваць<ref name="svaboda" />.
 
Асноўныя выданьні [[беларусы|беларусаў]] ва ўсходняй [[Польшча|Польшчы]], напрыклад, газэта «[[Ніва (газэта)|Ніва]]», не займалі вызначанай пазыцыі ў гэтым пытаньні і працягвалі карыстацца афіцыйным правапісам.
 
У 2008 годзе друкаваная вэрсія газэты «Наша Ніва» перайшла на выпуск у [[наркамаўка|афіцыйным варыянце артаграфіі]]. У тым жа годзе расейскамоўная газэта «[[Советская Белоруссия]]», орган друку Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, у перадачы адказаў у адным з інтэрвію выкарыстоўвала тарашкевіцу<ref>{{спасылка|аўтар=Попова В.|url=http://www.sb.by/print/post/63691/ |загаловак=Наследный принц богемы|выданьне=[[Советская Белоруссия]]|дата публікацыі=2 лютага 2008}}</ref><ref>{{спасылка|аўтар=Доўнар В.|url=http://www.racyja.by/news/materyyaly/kultura/748.html|загаловак=«Тарашкевіца» ў «СБ»: Вольскі здзіўлены. Здановіч дазваляе|выданьне=[[Радыё Рацыя]]|дата публікацыі=4 лютага 2008}}</ref>.
 
У 2019 годзе інтэрнэт-старонка Беларускай Службы Польскага Радыё [https://www.polskieradio.pl/396 перайшла] на афіцыйны правапіс.
 
=== Афіцыйная пазыцыя ===
10

зьменаў