Цагляная готыка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 5:
Цагляная готыка прыходзіць на зьмену [[цагляны раманэск|цаглянаму раманэску]], а пазьней у сваю чаргу зьмяняецца [[цагляны рэнэсанс|цагляным рэнэсансам]]. Межы паміж цаглянай готыкай і абодвума названымі стылямі досыць расплывістыя.
 
Адсутнасьць у цаглянай готыцы [[архітэктурная скульптура|архітэктурнай скульптуры]], пашыранай у іншых кірунках готыкі, але недасягальнай пры замене камня цэглаю, кампенсуецца складанай арнаментацыяй сьценаў, у тым ліку пры дапамозе коляравых кантрастаў паміж чырвонаю цэглаю, глазураванаюпаліванаю цэглаю й белаю вапнаю.
 
Збудаваньні цаглянай готыкі можна сустрэць у [[Беларусь|Беларусі]], [[Данія|Даніі]], [[Германія|Германіі]], [[Латвія|Латвіі]], [[Летува|Летуве]], [[Нідэрлянды|Нідэрляндах]], [[Польшча|Польшчы]], [[Расея|Расеі]] (у [[Калінінградзкая вобласьць|Калінінградзкай вобласьці]]), [[Украіна|Украіне]], [[Фінляндыя|Фінляндыі]], [[Швэцыя|Швэцыі]], [[Эстонія|Эстоніі]].
 
==Цэгла як асноўны матэр'ял==
 
У адрозьненьні каменных блокаў звычайнай готыкі, якія рыхтаваліся проста на будаўнічай пляцоўцы, цэгла выраблялася на асобных спецыялізаваных прадпрыемствах. Шырокі распаўсюд атрымала цэгла гэтак званага манастырскага фармату, памерам прыблізна ад 28x15x9 см да 30x14x10 см, якая клалася са швамі каля 15 мм.
 
<center><gallery>
Image:Ziegelmauer.jpg|«Гатычная кладка» (''«gotischer Verband»'')
Image:Germany Luebeck townhall bricks (detail).JPG|Паліваная цэгла
Image:Formstein1.JPG|Фігурная цэгла
Image:Formstein glasiert.JPG|Паліваная фігурная цэгла
</gallery></center>
 
 
[[Катэгорыя:Гатычная архітэктура]]