Герман Шыманюк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 6:
Яшчэ да [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] жыў у [[Масква|Маскве]], дзе вучыўся ў гімназіі, працуючы дворнікам. Па сканчэньні гімназіі да канца 1921 працаваў артыстам маскоўскага тэатру «Буф». Магчыма, агент АДПУ з 1921. У сьнежні 1921 вярнуўся у в. [[Грабавец (Гайнаўскі павет)|Грабавец]] з жонкай Лізай (карэнная маскоўка) і маленькай дачкой Надзяй. У гэты самы час у [[Агароднічкі (гміна Хорашч)|Агароднічкі]] пад [[Беласток|Беластокам]] вярнулася [[Вера Маслоўская]] (з роду Матэйчукоў). Маслоўская й Шыманюк стварылі разам падпольную арганізацыю, якая змагалася за [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускую Народную Рэспубліку]]. Арганізацыя атрымала назву «[[Брацтва сялян-беларусаў]]». Яны зьвязаліся зь летувіскім штабам у [[Мерач|Мерычы]], які арганізоўваў партызанаў, якія прызнавалі [[Рада Беларускай Народнай Рэспублікі|ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі]] ў [[Коўна|Коўне]]. Шыманюк атрымаў псэўданім «Скамарох» і стаў атаманам Гарадзеншчыны, узначальваў штаб Бельскага павета беларускіх партызанаў.
 
Увесну 1922 г. разам зь Я. Грыцюком арганізаваў атрад у 15—24 чалавек, які зьдзейсьніў шэраг узброеных нападаў. 6 траўня 1922 г. польская паліцыя разьбіла лягер атраду Г. Шыманюка, але сам ён здолеў уцячы. Зь сярэдзіны 1922 г. Шыманюк у Літве, а з канца 1923 г. — у [[БССР]]. З 1926 г. — сябра [[Камуністычная партыя Беларусі (1918)|КП(б)Б]]. Скончыў камуністычны ўнівэрсытэт Беларусі пры Цэнтральнай саўпартшколе ў Менску. З 1930 г. працаваў у [[Полацак|Полацкім]] райгандлі. З 1933 г. - кіраўнік Магілёўскага заавэтрабфаку. У 1937 г. арыштаваны органамі [[Народны камісарыят унутраных справаў|НКВД]]. Далейшы лёс невядомы.
 
== Спасылкі ==
Радок 13:
== Літаратура ==
 
* [[:be:Алег_Юр'евіч_Латышонак|Латышонак А.]] Жаўнеры БНР / А. Латышонак. — [[Беласток]]: Інстытут беларусістыкі Вільня, 2009. — 367 с. [[:be:Адмысловае:BookSources/9788360456057|ISBN 978-83-60456-05-7]]
{{Ізаляваны артыкул|сіраціна1}}