Барыс Данілюк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
Радок 25:
З 1933 году вучыўся ў пачатковай школе ў Слоніме, а з восені 1935 і да канца 1939 году — у польскіх гімназіях у [[Слонім]]е і ў [[Баранавічы|Баранавічах]]. У 1940 годзе пакінуў навуку ў дзесяцігодцы і пачаў дапамагаць бацьку на гаспадарцы.
 
У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] працаваў сакратаром і школьным інспэктарам у Слоніме, у беларускай [[Самапомач]]ы, кіраваў мастацкай самадзейнасьцю ў [[Слонім]]е, быў спартовым інструктарам у [[Саюз беларускай моладзі|Саюзе беларускай моладзі]], служыў перакладчыкам пры [[48-ы Беларускі батальён дапаможнай паліцыі|48-м Беларускім батальёне]], браў удзел у [[Другі Ўсебеларускі кангрэс|2-м Усебеларускім кангрэсе]]. Акрамя гэтага сьпяваў у хоры [[Антон Валынчык|Антона Валынчыка]], быў танцорам у танцавальным гуртку, а таксама ўдзельнічаў у драматычным гуртку, які існаваў пры Слонімскім Народным Доме<ref>[http://bielarus.eu/unija/nnode.php?div=les&doc=9-daniliuk БАРЫС ДАНІЛЮК За веру і зямлю]</ref>.
 
У лістападзе 1943 году ажаніўся з Марыяй Дземідовіч. У ліпені 1944 году разам зь сям’ёю зьехаў на Захад.