Арнольд Сьмеяновіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
памёр
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 9:
|Сайт =
}}
'''Арнольд Фёдаравіч Сьмеяновіч''' (нар. {{ДН|12|8|1938}}, Бранск, цяпер Расея - {{ДС|2|1|2021}}) — беларускі нэўрахірург.
 
Доктар мэдычных навук (1982), [[прафэсар]] (1993), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994), [[заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь]] (1998)<ref name="а">{{Кніга|аўтар=|частка=[http://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.15.djvu/54_866x9999.jpeg Сьмеяновіч]|загаловак=[[Беларуская энцыкляпэдыя]] ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=|адказны=гал.рэд. [[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі]]|год=2002|том=[http://files.knihi.com/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.15.djvu 15]|старонкі=54|старонак=552|сэрыя=|isbn=985-11-0251-2|наклад=10 000}}</ref> і акадэмік [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]] (2009).
Радок 15:
== Жыцьцяпіс ==
У 1960 годзе скончыў Лячэбны факультэт [[Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт|Менскага мэдычнага інстытуту]]. Разьмеркаваўся на 3 гады ў [[Дрыбін]]скую лякарню (Магілёўская вобласьць). У 1963—1975 гадах працаваў нэўрахірургам у Менскай абласной клінічнай лякарні. У 1975 годзе прыйшоў працаваць у Беларускі навукова-дасьледчы інстытут (НДІ) нэўралёгіі, нэўрахірургіі і фізыялёгіі, які ўзначальваў у 1998—2005 гадах. Напісаў навуковыя працы пра пухліны [[Галаўны мозаг|галаўнога мозгу]] (нэўрыному слыхавой нэрвы), [[Анэўрызма|анэўрызмы]] ссудзінаў галаўнога мозгу, [[астэахандроз]] хрыбетніка і траўмы пэрыфэрычных [[нэрва]]ў<ref name="а"/>. У 2000 годзе дамогся, каб у [[Беларуская мэдычная акадэмія пасьлядыплёмнай адукацыі|Беларускай мэдычнай акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі]] пачалі чытаць курс [[Нэўрахірургія|нэўрахірургіі]] для хірургаў і траўматолягаў, што дазволіла апошнім выконваць ў раённых [[лякарня]]х апэрацыі, зьвязаныя з траўмамі галавы і [[хрыбетнік]]а<ref>{{Артыкул|аўтар=Сьвятлана Барысенка.|загаловак=«Сучасная беларуская нэўрахірургія адпавядае эўрапейскім стандартам»|спасылка=http://zviazda.by/be/news/20130813/1376403848-arnold-smeyanovich-suchasnaya-belaruskaya-neyrahirurgiya-adpavyadae|выданьне=Краіна здароўя|тып=|год=10 жніўня 2013|нумар=7 (308)|старонкі=[http://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2013/08/1376400179_5.pdf 5]|issn=}}</ref>.
 
Памёр ад каранавірусу 2 студзеня 2021 году<ref>[https://svabod1.azureedge.net/a/31030673.html Ад каранавірусу памёр вядомы беларускі нэўрахірург Арнольд Сьмеяновіч], [[Радыё Свабода]], 2-01-2021</ref>.
 
== Крыніцы ==
Радок 27 ⟶ 29:
[[Катэгорыя:Носьбіты ганаровых званьняў Беларусі]]
[[Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]]
[[Катэгорыя:Памерлі ад каранавіруснай інфэкцыі COVID-19]]