Яўген Еўтушэнка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія, націскі
 
Радок 1:
{{Пісьменьнік}}
'''Яўге́н Алякса́ндравіч Еўтушэ́нка''' ({{мова-ru|Евге́ний Алекса́ндрович Евтуше́нко}}; {{ДННарадзіўся|18|7|1933}}, [[Зіма]], [[Іркуцкая вобласьць]] — {{ДСПамёр|1|4|2017}}, [[Талса]], [[Аклагома]], [[ЗША]]) — савецкі й расейскі [[паэт]].
 
== Біяграфія ==
Навучаўся ў Літаратурным інстытуце імя М.Горкага (1951-54). Друкаваўся з 1949 году. Паэзія вызначаецца незалежнасьцю пазыцыі, вострай пастаноўкай складаных маральных і сацыяльных пытаньняў, праблем грамадзянскасьці, міжнароднай палітыкі, гуманістычным і антываенным пафасампатасам (зборнікі «Разведчыкі будучыні», 1952, «Шаша энтузіястаў», 1956, «Яблык», 1960, «Інтымная лірыка», 1973, «Зварка выбухам», 1980, «Грамадзяне, паслухайце мяне…», 1989, і іншыя паэмы «Брацкая ГЭС», 1965, «Мама і нэўтронная бомба», 1982, за апошнюю Дзяржаўная прэмія СССР 1984). Выступаў як празаік, публіцыст і крытык (зборнікі артыкулаў «Талент ёсьць цуд невыпадковы», 1980, «Пункт апоры», 1981, раманы «Ягадныя мясьціны», 1982, «Не памірай пасля сьмерці», 1993). Паставіў фільмы «Дзіцячы сад» (1984), «Пахаваньне Сталіна» (1991), здымаўся ў іх.
 
На [[беларуская мова|беларускую мову]] творы Еўтушэнкі пераклалі [[Рыгор Барадулін]], [[Артур Вольскі]], [[Анатоль Вярцінскі]], [[Васіль Макарэвіч]], [[Уладзіслаў Нядзьведзкі]].